Замест канца свету ў "Мiнсктрансе" настаў канец беларускай мовы

Источник материала:  
21.12.2012 15:26 — Новости Общества

Замест канца свету ў "Мiнсктрансе" настаў канец беларускай мовы

TUT.BY
Як вядома, канец свету 21 снежня не адбыўся. Затое, як даведаўся карэспандэнт TUT.BY, у сталiцы Беларусi настаў самы сапраўдны канец беларускай мовы. На шчасце, пакуль што толькi ў межах дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнсктранс".

Справа ў тым, што ўсе праязныя квiткi на студзень надыходзячага 2013 года, якiя прапануюць сталiчным пасажырам, надрукаваныя ўжо не на беларускай, як звычайна, а на рускай мове. Карэспандэнту TUT.BY сёння, 21 снежня, удалося набыць адзiн з iх.

Фота: Уладзiмiр Чудзянцоў, TUT.BY
Замест канца свету ў "Мiнсктрансе" настаў канец беларускай мовы


Мы паспрабавалi атрымаць каментар па пытаннi "русiфiкацыi" друкаванай прадукцыi "Мiнсктранса" непасрэдна ў тых, хто яе замаўляе i распаўсюджвае. Аднак у фiлiяле "Агенцтва "Мiнсктранс" нам у каментары катэгарычна адмовiлi, накiраваўшы ў галоўны офiс прадпрыемства. Там, у сваю чаргу, параiлi звярнуцца да кiраўнiка аддзела коштаў i тарыфаў Алены Раманавай. Але працоўны тэлефон Алены Ўладзiмiраўны ўпарта не адказваў.

Такiм чынам, што канкрэтна вымусiла ДП "Мiнсктранс" адмовiцца ад беларускай мовы ў праязных квiтках, так i засталося невядомым.
←М.Мясникович раскритиковал ОАО "Белрыба" за низкую эффективность работы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика