Статкевічу прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта

Источник материала:  
16.12.2012 16:35 — Новости Общества

Статкевічу прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта

Еўрарадыё
Статкевічу прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта
Фото: Reuters
Беларускаму палітвязню прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта "За асаблівую палітычную мужнасць". 

Прэміяй уганараваны Мікола Статкевіч. Нагадаем, ён быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, у якіх удзельнічаў у якасці кандыдата. 26 траўня 2011 года Статкевіч асуджаны за арганізацыю "масавых беспарадкаў" да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў турме № 4 г. Магілёва.

Як паведамляе сайт statkevich.org, прэмія імя Вілі Брандта ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемапаразумення і міру паміж народамі.

Вілі Брандт (1913-1992) — нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат, у 1969-1974 гадах быў федэральным канцлерам Заходняй Нямеччыны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1971 год). Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз.
←Рождественские украшения, наряды и даже выпечку - маффины и, конечно же, знаменитое имбирное печенье.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика