Якія падарункі на Новы год вы дарыце сваім блізкім?

Источник материала:  

Якія падарункі на Новы год вы дарыце сваім блізкім?Алена Касцюкова, прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі:

— Мая 10-гадовая дачка Эва, на мой погляд, мае здольнасці да выяўленчага мастацтва. Таму ўжо даўно яна марыць вучыцца ў мастацкай школе. Мы даведаліся, што туды прымаюць менавіта з 10 гадоў.

На Новы год сваёй дачцэ я падару сур'ёзны і дарагі эцюднік. А яшчэ я вырашыла купіць ёй на святы новыя канькі.               Якія падарункі на Новы год вы дарыце сваім блізкім?Алег Снітко, мастак-дызайнер (Мінск):

— Выбар навагодніх падарункаў — гэта заўсёды галаўны боль. Звычайна, калі не хапае часу прыдумаць нешта цікавае, то набываю ўжо гатовыя падарункі — напрыклад, касметычныя наборы, а дзеткам — цацкі. Аднак хочацца, вядома, зрабіць які-небудзь сапраўды арыгінальны падарунак. Зараз шукаю, дзе можна надрукаваць насценныя календары з партрэтамі маіх дзяцей у падарунак нашым бабулям. А яшчэ заўсёды прыглядаюся, каб у падарунку не было нейкага схаванага, нядобрага намёку. Зразумела, што нажоў цешчы купляць не буду.

              Якія падарункі на Новы год вы дарыце сваім блізкім?Алена Патаповіч, начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы Цэнтра гандлю нерухомасцю "Пакадан":

— На гэта цудоўнае свята сваім блізкім я дару шмат падарункаў матэрыяльных і не толькі. Мужу куплю бутэльку сапраўды добрага віскі. Старэйшаму сыну падару сучасную навінку тэхнікі па лініі сотавых тэлефонаў. Дачцэ — прыгожае адзенне, бо яна ў мяне вялікая модніца. Малодшаму сыну — цацку. Сёлета гэта будзе канструктар Lеgо. Свайму тату падару добры ліхтарык, а маме — прыгожыя валёнкі. У маіх бацькоў дні нараджэння 1 і 2 студзеня. Таму святкуем Новы год і дні нараджэння ў адзін час.

Аднак галоўным падарункам лічу ў гэта свята цудоўны настрой, бо я сваіх блізкіх вельмі моцна люблю.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.

←"Засталася" в сердцах зрителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика