Дапамога па доглядзе за дзецьмі зменіцца ў новым годзе

Источник материала:  

З наступнага года ў Беларусі зменіцца сістэма выплаты грашовай дапамогі па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў.

Перагледжаны закон “Аб дзяржаўнай дапамозе сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей” прадугледжвае новы крытэрый падліку. Так, месячная грашовая дапамога будзе вызначацца з улікам сярэднямесячнага заробку маці ці бацькі. У выпадку, калі ў сям’і нарадзілася першае дзіця, сума дапамогі складзе 35% ад заробку. У выпадку з другім і наступнымі дзецьмі – 40%.

Цяпер такі від дапамогі атрымліваюць 96% усіх маладых сямей у Беларусі.

Таксама перагледжаныя аб’ёмы фінансавай дапамогі шматдзетным сем’ям пры пагашэнні льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля. З наступнага года сем’і, якія выхоўваюць трох непаўнагадовых, змогуць разлічваць на пагашэнне запазычанасці па крэдыту ў памеры 75%. Калі ў сям’і больш за трое дзяцей – у памеры 100%.

Пра новаўвядзенні расказала намесніца начальніка ўпраўлення сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцеменка, паведамляе БелТА.

Аддзел інфармацыі.

Фота wallpapers.funmunch.com

←Метеорный поток Геминиды достигнет максимума уже ближайшей ночью.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика