Пад шэсце Дзядоў Марозаў запаляцца агні на навагодняй ёлцы

Источник материала:  

Конкурс на лепшага Дзеда Мароза стане пачаткам калядных свят.

Шэсце пачнецца ў 16 гадзін 21 снежня на цэнтральнай вуліцы з выхадам на плошчу. Там запаляць  навагоднія агні на галоўнай ёлцы раёна.

Гэта першы этап раённага конкурсу "Лепшы Дзед Мароз года".

Другі этап пройдзе ў глядзельнай зале гарадскога Дома культуры. Тут Дзяды Марозы разам са сваімі камандамі будуць прадстаўляць сябе.

– Гэты конкурс праводзіцца штогод, але сёлета ўпершыню ў два этапы, – адзначае дырэктар раённага арганізацыйнага метадычнага цэнтра Аксана Вязевіч. – Раней было толькі шэсце. Узнагароды атрымаюць усе: кожны ў сваёй намінацыі.

Настасся РОЎДА.
Фота bymedia.net

←Онлайн-конференция с первым заместителем генерального директора Большого театра Владимиром Рылатко начинается в 11 часов.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика