Ці ёсць у вашай сям'і традыцыі, звязаныя з Новым годам?

Источник материала:  

Ці ёсць у вашай сям'і традыцыі, звязаныя з Новым годам?Андрэй БЫКАЎ, вайсковец кантрактнай службы 387-га цэнтра тэхнічнага кантролю і забеспячэння абароны інфармацыі:

— У наш дом Новы год прыходзіць з водарам елкі. І хоць мы з братам ужо выраслі, бацька ўсё роўна штогод прыносіць лясную прыгажуню. Затым наступае ўрачыстая "цырымонія" ўпрыгожвання. Верхавінку насаджвае тата, "эстафету" пераймаем мы — вешаем шарыкі. Завяршае "цырымонію" мама, на якую ўскладаецца абавязак развесіць гірлянды і мішуру. Калі будуць свае дзеці, мяркую працягнуць гэтую традыцыю ў сваёй сям'і. Працэс упрыгожвання ёлкі яднае, дае магчымасць папрасіць у родных прабачэння і дараваць крыўды... Без слоў.     Ці ёсць у вашай сям'і традыцыі, звязаныя з Новым годам?Дар'я ГІРГЕЛЬ, выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ: — Новы год — сямейнае свята. Заўжды ўпрыгожваем елку навагоднімі цацкамі, якія куплялі яшчэ мае бацькі. Побач з Дзедам Марозам і Снягуркай пад ёлку абавязкова садзім плюшавага мядзведзіка, якому хутка споўніцца пяцьдзясят гадоў. 31 снежня — дзень нараджэння малодшай пляменніцы. Таму апошні дзень кожнага года наша сям'я адзначанае з падвойнай радасцю. Традыцыяй стала і тое, што да пачатку новага года старэйшы брат купляе насценны каляндар для ўсей сям'і. У навагоднюю ноч радуем адзін аднаго падарункамі, якія загадзя непрыкметна падкладваем пад ёлку.       Ці ёсць у вашай сям'і традыцыі, звязаныя з Новым годам?Уладзімір КРАСОЎСКІ, кінолаг:

— Хутчэй з Калядамі. Я нарадзіўся ў вёсцы. Там жывуць мае бацькі. У глыбінцы яшчэ захавалася традыцыя калядавання. Бывае, збяромся з сябрамі, апранемся ў касцюмы ды забаўляем вяскоўцаў. Спяваем, расказваем вершы, жартуем. Нас заўсёды рады бачыць у кожнай хаце. Таму заўсёды шчодра частуюць. Гэтай традыцыі не хапае ў гарадскім жыцці. Людзі, бывае, нават не вітаюцца са сваімі суседзямі. Што ўжо казаць пра нейкае калядаванне, калі цябе нават на парог могуць не пусціць! Іншая справа — вясковыя жыхары. Можа, як сёння кажуць, яны ў чымсьці крыху і адсталыя, але чыста чалавечых якасцяў у іх не адняць!

Падрыхтавала Вераніка КАНЮТА.

←Снег на голову

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика