Дарослыя гульні

Источник материала:  

У Асіповічах на тэрыторыі закінутай бальніцы ўпершыню прайшла ваенна-спартыўная гульня нацыянальнага ўзроўню.

У “баявых дзеяннях” прынялі ўдзел каля 350 страйкбалістаў з Беларусі і Расіі. Арганізатары — рэспубліканскае спартыўна-грамадскае аб’яднанне “Страйкбол”, якое такім чынам паставіла кропку ў чарговым сезоне. Сцэнарый гульні быў пабудаваны на адным з эпізодаў вайны ў Іраку. Каманды з’ехаліся ў такім моцным скадзе, што “вайна” скончылася ўнічыю. Ахвяраў і разбурэнняў таксама няма, вынікам гульні сталі добры настрой і новыя сяброўскія стасункі. Асіповіцкія страйкбалісты, якіх у горадзе каля 20 чалавек, рады, што ў іх горадзе можна праводзіць міжнародныя сустрэчы на высокім арганізацыйным узроўні.

←За качество жизни!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика