Тры прадпрыемствы парушалі нормы

Источник материала:  

У таварыстве “Слабадская зара”.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю пабываў на мехдвары ААТ “Слабадская зара” ў вёсцы Слабада на Мядзельшчыне. Там знайшлі шмат парушэнняў нормаў і стандартаў.

Сярод іх шэсць грубых парушэнняў:

1. Мехдвор агароджаны часткова. У некаторых месцах ён зарос пустазеллем, патрабуе падсыпкі і адводу сцёкавых вод.

2. Па двары раскіданыя металалом і шыны, якія належаць ўтылізацыі.

3. Павеці для захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі знаходзяцца ў аварыйным стане і патрабуюць зносу, бо сцены заваліліся і дах праваліўся.

4. Прылеглая тэрыторыя мехдвара належыць рэкультывацыі, бо зарасла пустазеллем.

5. Тэхніка захоўваецца з парушэннем патрабаванняў ГОСТа. У жняярках да збожжаўборачных камбайнаў нажы не знятыя і не здадзеныя на склад. Шыны іх не пакрытыя воскам ці ахоўным саставам. У пасяўным агрэгаце ўжо больш за год бункеры не ачышчаліся ад насення, і яно згніло.

6. Рамонтныя работы трактароў праводзяцца не ў майстэрнях, а на вуліцы. Аліва ж пры гэтым зліваецца не ў спецыяльныя бакі, а проста на зямлю.

Падобныя парушэнні ёсць і ў ААТ “Свір-агра”, і на прадпрыемстве “Га­бы-агра”.

У пасяўным агрэгаце зерне праляжала год і згніло.


Між іншым, дырэктару прадпрыемства “Га­бы-агра” ўжо ўказвалася на парушэнні пры ранейшых рэйдах, але з таго часу змянілася няшмат.

Металалом і шыны, што падлягаюць ўтылізацыі,  працягваюць захоўвацца на неабсталяваных пляцоўках. Павеці для захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі, агароджа мехдвара не адрамантаваныя, а прылеглая тэрыторыя  належыць рэкультывацыі, бо зарасла пустазеллем і закіданая металаломам.

Уезд і выезд тэхнікі ў згаданых сельгаспрадпрыемствах не кантралюецца, а мехдвары не забяспечаныя кантрольна-прапускнымі пунктамі.

Паводле матэрыялаў Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.

Фота забяспечана Маладзечанскім міжраённым камітэтам дзяржкантролю.

←Во Смоленской стороне, на чужой планете: как учатся белорусские студенты в России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика