Фонд добрых сэрцаў
У Мінску адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага фонду міру (БФМ).
Гэтая старэйшая і аўтарытэтная ў Беларусі грамадская арганізацыя мае ярка акрэслены патрыятычны накірунак. Барацьба за захаванне міру, супрацоўніцтва са сваімі калегамі з Расійскай Федэрацыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, клопат і падтрымка ветэранаў, ушанаванне памяці пра гераічнае мінулае нашага народа, актыўны ўдзел у маральным і грамадзянскім выхаванні моладзі — вось што ў аснове шматграннай і вельмі плённай дзейнасці БФМ. Нездарма арганізацыю называюць фондам добрых сэрцаў, яна аб’ядноўвае многія тысячы людзей з глыбокімі гуманістычнымі перакананнямі.
Удзельнікі канферэнцыі падвялі вынікі сваёй работы за апошнія пяць гадоў, абмяняліся набытым вопытам. І, канешне, сур’ёзна і адказна гаварылі пра планы на будучыню з тым, каб БФМ быў яшчэ больш запатрабаваным у нашым грамадстве.
Старшынёй праўлення БФМ зноў абраны Аляксандр Пасюкевіч.