Паўзучыя сімвалы

Источник материала:  

У Мінскім заапарку жыве 48 відаў змей, а ў Віцебскім — 5.

Да наступнага года — года змяі, яшчэ амаль месяц, але мы вырашылі не чакаць, пакуль куранты праб’юць запаветныя дванаццаць разоў, і даведацца, хто з сімвалаў 2013-га жыве ў Беларусі.

— У Мінскім заапарку ўтрымліваецца 48 відаў змей, працэнтаў 60-70 з іх неядавітыя, — расказвае Таццяна Конанава, малодшы навуковы супрацоўнік асветніцкага аддзела заапарку. — Самы незвычайны з нашых гадаванцаў — сетчаты пітон. Ён лічыцца самым доўгім у нашай краіне. У 2009 годе яго даўжыня складала 7 метраў 22 сантыметры. Дарэчы, памераць яго аказалася складана: дзесяць чалавек яго трымалі на руках, пакуль адзiн вымяраў.

Яшчэ ў спіс незвычайных паўзучых жыхароў заапарка можна ўнесці гюрзу, якая лічыцца самай небяспечнай на тэрыторыі былога СССР. Яе яд у некалькі разоў страшней за яд гадзюкі.

У Віцебскім жа заапарку жывуць пяць відаў змей.

— Больш за ўсё наведвальнікі любяць тыгровага пітона-альбіноса, — кажа Ірына Арлова, дырэктар Віцебскага заапарка. — Яго вага 100 кілаграмаў, а даўжыня — 5 метраў. Па характару вельмі спакойны, але без сюрпрызаў не абыходзіцца. Напрыклад, у мінулым годзе ён разы па два на тыдзень выбіваў адну са сцен тэрарыума і выпаўзаў у экспазіцыйную залу. Добра, што ў гэты час у нас не было наведвальнікаў. Пасля некалькіх такіх уцёкаў сцяну прыйшлося ўзмацніць.

А вось у Гродзенскім заапарку на днях нават абралі сваю змяю — сімвал года. Гэта інданезійскі вадзяны пітон. Выбралі яго з 40 прадстаўнікоў паўзучых.

— Ён найбольш падыходзіць па колеру да сімвала 2013 года — чорнай змяі, — гаворыць Вольга Коўш, загадчыца секцыяй «Тэрарыум» Гродзенскага заапарка. — Некалі яго прывезлі нам з Санкт-Пецярбургскага заапарка. Зараз яму восем гадоў. Скажу, што па характару пітон вельмі спакойны, таму наведвальнікі часта просяць з ім сфатаграфавацца.

У адрозненні ад сімвала года дракона, прадстаўнікоў 2013-га можна ўбачыць не толькі ў кніжках на карцінках, але і на свае вочы. Акрамя таго да іх нават можна дакрануцца рукой. Галоўнае, не спужацца.

←Без цирка на льду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика