15-га снежня Беларусь будзе цвярозай. Ахвочых закадзіруюць бясплатна

Источник материала:  

Дзевяццю міністэрствамі і ЦК БРСМ зацверджаны сумесны план правядзення рэспубліканскай акцыі “Прафілактыка і ТЫ!”, якая пройдзе 14–15-га снежня па ўсёй краіне.

Мэта акцыя, як гаворыцца ў зацверджаным плане, прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы п’янства і звязаных з ім негатыўных наступствах, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Сярод мерапрыемстваў, якія плануецца правесці, “Дзень без алкаголю” 15-га снежня. Кіраўнікам гандлёвых прадпрыемстваўгэтым планам рэкамендуецца ўстрымацца ад продажу алкаголю.

Па тэлебачанні, ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, на дыскатэках і да т.п. будуць паказвацца “рэкламныя ролікі і фільмы прафілактычнай накіраванасці з мэтай фарміравання у грамадзян культуры бяспекі жыццядзейнасці і негатыўнага стаўлення да алкаголю, проціпраўных паводзін”.

Для 9-11 класаў устаноў агульнай адукацыі плануецца правесці дні адчыненых дзвярэй на прадпрыемствах, а таксама тэматычныя сустрэчы дзеля магчымасці ў будучыні працаўладкавацца.

Міністэрствы аховы здароўя, унутраных спраў бяруцца арганізаваць правядзенне бясплатнага “кадзіравання” ад алкагольнай залежнасці.

Прадугледжваецца забеспячэнне магчымасці бясплатнага наведвання музеяў, выставак, спартыўных баз, збудаванняў, залаў і бясплатнае карыстанне спартыўным інвентаром.

Плануюцца масавыя спартыўныя спаборніцтвы і выступленні творчых калектываў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Пункт 16-ы зацверджанага плана кажа: “Забяспечыць удзел у мерапрыемствах акцыі грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку, за якімі праводзіцца прафілактычнае назіранне, устаноўлены прэвентыўны нагляд, якія церпяць на алкагольную залежнасць, непаўнагадовых, якія стаяць на ўліку ў інспекцыях па справах непаўнагадовых”.

Мясцовыя структуры ўлады цяпер распрацоўваюць канкрэтныя планы мерапрыемстваў, звязаных з акцыяй 14-15-га снежня.

Аддзел інфармацыі “РГ”.

←Мининформ Беларуси предлагает освободить от НДС доходы от издания образовательной литературы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика