Вуліцу Астрожскага падрамантавалі
05.12.2012
—
Новости Общества

У аўторак, 27 лістапада, яміны на вуліцы Астрожскага “Камунальнік” засыпаў пяском.
“Рэгіянальная газета” 9 лістапада паведаміла, што вуліца Астрожскага нагадвае паласу перашкод. Асфальтаваць дарогу прадпрыемства “Камунальнік” плануе толькі на наступны год, але цяпер машынам па дарозе лягчэй праехаць. Усе яміны засыпалі пяском, таму і хуткасць кіроўцам не прыходзіцца зніжаць да нуля.
Канешне, пасля дажджу дарога стала падобная да поля, але людзям прайсці ці праехаць ўжо можна.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Аляксандры ШПАКОЎСКАЙ.