Плаціць? Не трэба

Источник материала:  

Кватэрнае пытанне

Мы з мужам пражылі 46 гадоў — без рэгістрацыі шлюбу. Цяпер яго не стала...

Кватэру (у прыватызацыі ўдзельнічаў толькі ён, я прапісана ў іншым месцы) нябожчык завяшчаў мне.

Патлумачце: прымаючы спадчыну ад — юрыдычна — чужога чалавека, ці не давядзецца мне плаціць лішнія грошы ў якасці падатку?

Г. С, г. Гомель.

Пры разглядзе гэтага пытання неабходна мець на ўвазе, што Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (ПК) устаноўлены пэўныя льготы для грамадзян па падаткаабкладанні.

У прыватнасці, згодна з падп. 1.17 арт. 163 ПК, вызваляюцца ад абкладання падаходным падаткам даходы плацельшчыкаў, якія атрымліваюцца ад фізічных асоб у выглядзе спадчыны. Выключэнне складаюць узнагароджанні, якія выплачваюцца спадчыннікам (правапераемнікам) аўтараў твораў навукі, літаратуры, мастацтва, вынаходніцтваў, карысных мадэлей, прамысловых узораў і іншых вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама наследнікам асоб, якія з'яўляліся суб'ектамі сумежных правоў.

Віктар САВІЦКІ

 

←За себя и за того парня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика