2013 год абвешчаны Годам беражлівасці

Источник материала:  

Годам беражлівасці аб’яўлены 2013 год у Беларусі. Адпаведны ўказ № 537 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 лістапада.

«Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы прэзідэнта Беларусі ад 14 чэрвеня 2007 года "Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы ў сучасных умовах", – адзначылі ў прэс-службе.

Урадам будзе зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2013 годзе Года беражлівасці, а рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам – адпаведныя галіновыя і рэгіянальныя планы.

Правядзенне Года беражлівасці будзе садзейнічаць вырашэнню задач удасканалення арганізацыі вытворчасці, павышэння прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі і паслуг за кошт аптымізацыі расходаў, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, выключэння ўсялякіх неабгрунтаваных страт, у першую чаргу шляхам мадэрнізацыі вытворчасці, укаранення новых тэхналогій, тэхнікі і спосабаў гаспадарання. Мерапрыемствы гэтага года таксама накіраваны на выхаванне ў кожнага пачуцця гаспадарлівасці, стымуляванне эканоміі і беражлівасці як на сваіх рабочых месцах, так і ў паўсядзённым жыцці.

"Наша ніва" паводле БелТА

Фота ziare.com

←Выставка "Юридический мир-2012" открылась 30 ноября в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика