Зіма прыйдзе як па календары – 1 снежня: з марозцам і снегам

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе мінус 3 – плюс 4°С
Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 30 лістапада, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. На значнай частцы тэрыторыі дажджы, ноччу месцамі па Віцебскай і Магілёўскай вобласці моцныя дажджы, днём па паўночным захадзе краіны магчымы мокры снег. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4– 9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1– 6°С, днём плюс 3– 8°С, на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці да плюс 10°С.
У Мінску 30 лістапада – воблачна з праясненнямі. Ноччу часам дождж, днём кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3– 5°С, днём плюс 5– 7°С.
1 снежня па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі кароткачасовы снег, мокры снег, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4– 9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 – плюс 4°С.
2 снежня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 3– 8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 – мінус 6°С, днём мінус 3 – плюс 3°С.
"Наша ніва" паводле БелаПАН.
Фота bymedia.net