Забудоўнік "Бульбаш-хола" плануе стварыць мемарыял "Курапаты"
30.11.2012 12:11
—
Новости Общества
Забудоўнік "Бульбаш-хола" плануе стварыць мемарыял "Курапаты"
![]() |
Фота: Уладзімір Чудзянцоў, TUT.BY |
СТАА "БелРэстІнвест", якое выступае заказчыкам будаўніцтва, "распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла "Курапаты". Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны для зацвярджэння ў Міністэрства культуры".
Праўда, у лісце не расшыфроўваецца, што мае ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў. Уласна, мемарыял — гэта Гара Крыжоў, і ён ужо ёсць. Плітачна-асфальтавае добраўпарадкаванне толькі нашкодзіла б некропалю. Гісторыкі не раз выступалі з ідэяй стварэння побач музея ахвяраў савецкага панавання, але гэта вялікая задача, якая патрабуе адпаведнага палітычнага рашэння дзяржаўных уладаў.
"Наша Ніва" разаслала іншыя запыты ў пытанні "Бульбаш-хола" і будзе знаёміць чытачоў з адказамі на іх.
Згодна з Мінскім райвыканкамам, будаўніцтва "аб’екта прыдарожнага сэрвісу" здзяйсняецца ў межах інвестыцыйнай дамовы ад 1 сакавіка 2010. А эскізны праект будаўніцтва быў ўзгоднены ў Міністэрстве культуры яшчэ ў 2006-м, задоўга да Латушкі. Але таксама як "прыдарожны сэрвіс на 51-м км МКАД".
Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.
30 кастрычніка Мінкультуры выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць законадаўству. Бо выявілі парушэнні: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці. І пакуль будаўніцтва спынена.
Пра ўзвядзенне рэстаранна-забаўляльнага комплексу "Бульбаш-хол" каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.