Які эпізод з дзяцінства вы згадваеце найчасцей?
Часцей за ўсё згадваю перыяд з 7 па 10 класы. Таму што быў свабодны, бегаў на рыбалку... А эпізод? Аднойчы злавіў карпа вагой каля кілаграма ў возеры, на месцы вялікага кар'ера. Лета, паднімаўся ў 3 гадзіны раніцы, бегаў галышом... Зараз гэтага возера ўжо няма: на яго месцы пазней пабудавалі Гомельскі завод ліцця і нармаляў.
Яшчэ люблю згадваць, як упершыню пацалаваў дзяўчыну. Гэты было пазней, гадоў у 14.
Ігар ЧАРГІНЕЦ, намеснік дырэктара Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" :Напэўна, як удзельнічаў у Алімпіядзе ў 1980 годзе. Я падаваў мячы. У дзяцінстве сур'ёзна займаўся футболам, і вось мы, юныя футбалісты, падавалі мячы падчас гульняў на нашым стадыёне "Дынама" ў Мінску. Гэта быў вялікі гонар і чароўнае пачуццё свята. А яшчэ нам было даручана ўручыць кветкі кіраўніцтву рэспублікі. Мы падбеглі да трыбуны, і я ўручыў кветкі Пятру Міронавічу Машэраву. А ён мне цукеркі падарыў. Вялікую каробку — кілаграм.
Наталля КУТУЗАВА, прафесар кафедры паліталогіі і гуманітарных дысцыплін Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, кандыдат філасофскіх навук:У дзяцінстве мне падабалася глядзець па тэлебачанні, як людзі скачуць з парашутам. Я была маленькая, у школу яшчэ не хадзіла, калі паспрабавала гэтак жа скокнуць з дзіцячай горкі з раскрытым парасонікам у руках. Пры гэтым мы з бацькамі сабраліся на нейкае ўрачыстае мерапрыемства, і я была вельмі прыгожа апранута: белыя калготкі... Надвор'е было дажджлівае... І я скокнула з гэтай горкі ў лужыну. Наступствы былі, вядома, на маёй вопратцы і фізіяноміі. Потым мне ўдалося некалькі разоў скокнуць з парашутам, і я атрымала сапраўднае задавальненне. Але той эпізод як першую спробу ажыццяўлення дзіцячай мары згадваю часта.
Падрыхтавала Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.