ЧАГО НЕ ХАПАЕ СУЧАСНАМУ БЕЛАРУСКАМУ МАСТАЦТВУ?

Источник материала:  

(Да 9 снежня працуе І Мінская трыенале сучаснага мастацтва "БелЭкспа—Арт—2012")

Віктар АЛЬШЭЎСКІ, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў:

— Заўжды не хапае ініцыятывы. Ініцыятыва — гэта аснова, якая фактычна дае чалавеку магчымасць асэнсаваць тыя задачы, якія ставяцца, знайсці, сфармуляваць, сфарміраваць канструкцыю той ці іншай падзеі, вызначыць усе кірункі дзейнасці: дзе знайсці грошы, як працаваць з прэсай. Гэта якраз самае складанае, тое, чаго заўсёды не стае ЧАГО НЕ ХАПАЕ СУЧАСНАМУ БЕЛАРУСКАМУ МАСТАЦТВУ?нашым і куратарам, і арганізатарам. Няма такога, што нехта некаму шкодзіць. Наадварот, сёння ёсць магчымасць рабіць тое, што лічыш мэтазгодным, асабліва ў мастацтве. А сядзець чакаць... Калі чалавек сядзіць на беразе рэчкі і чакае, пакуль яна перанясе свае воды для таго, каб перайсці ўброд, то ён будзе доўга сядзець. Так і тут: калі чалавек хоча пераплыць рэчку, ён проста павінен навучыцца разумець і адчуваць, наколькі ён зможа зрабіць тую ці іншую арт-падзею. На сёння перад Цэнтрам сучасных мастацтваў стаіць задача: трэба на базе цэнтра сфарміраваць напрамкі інтэлектуальнай дзейнасці. Павінны быць арт-менеджары. Гэта якраз тыя людзі, якія могуць прасоўваць і мастацтва, і эканоміку. І не толькі ў межах нашай краіны.

Ганна ЧЫСТАСЕРДАВА, арт-дырэктар галерэі сучаснага мастацтва "Ў":

— Добрае пытанне... Мне здаецца, што не хапае разумення, што ж такое "сучаснае мастацтва". У сітуацыі, дзе ёсць як мінімум 2 пункты гледжання на гэтае пытанне (што вельмі добра ілюструе І Мінская трыенале сучаснага мастацтва, што адкрылася пару дзён таму), цяжка гаварыць пра тое, чаго не хапае... Я ўвогуле не вельмі люблю разважаць пра тое, чаго не хапае. Лепей гаварыць пра тое, што ёсць... Ёсць ініцыятывы і прыватныя асобы, якія сваёй працай сцвярджаюць, што сучаснае мастацтва ў Беларусі існуе (выставачныя праекты ў краіне і за яе межамі, лекцыі, дыскусіі...). Іншае пытанне, што такія ініцыятывы застаюцца пераважна "партызанамі" на ніве сучаснай культуры... І час ад часу я думаю, што гэта да лепшага. Адказваючы на гэтае пытанне, можна адразу ўзгадаць пра фінансаванне, адукацыю, буйныя інстытуцыі, што працуюць з сучасным мастацтвам... Так, гэтага бракуе. Але я лічу, што на гэтае пытанне трэба глядзець шырэй... Разуменне і жаданне развіваць сучасную культуру — галоўнае!

Сяргей КІРУШЧАНКА, мастак:

— Па-першае, адукацыі, па-другое, разумення важнасці актуальнага мастацтва. Гэта самае галоўнае. Адукацыя ў Беларусі засталася традыцыйна савецкай. У нас не хочуць змяніць гэтую сітуацыю. Увесь свет ужо змяніўся. Ад Кітая да Уганды ўсе па-іншаму ўжо думаюць. І прыкладам гэтаму быў удзел Беларусі ў Венецыянскай біенале ў 2011 годзе... У беларускім мастацтве пануе нейкая манаполія адных людзей, няма ніякага руху, няма абмеркавання праблем менавіта на высокім узроўні. Мы ж, мастакі паміж сабой у галерэях абмяркоўваем гэтыя пытанні. Ёсць праблемы несупадзення патрэб грамадства з аднаго боку і афіцыйных поглядаў на гэтыя патрэбы — з другога.

Падрыхтавала Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.<І>

←Церковь «Новая жизнь» принудительно выселяют

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика