Што вы робіце доўгімі восеньскімі вечарамі?

Источник материала:  
Таццяна Косціна, начальнік аддзела распаўсюджання друку Магілёўскага філіяла "Белпошты":

— Я лічу, што гэта добры час для таго, каб сустракацца з сябрамі і даглядаць унукаў. Я ўвогуле чалавек пазітыўны і пераканана, што доўгія восеньскія вечары — не нагода для суму. Тэлевізар і канапа, як і цёплая духмяная ванна — гэта вельмі нядрэнна. Але я ўсё ж за жывыя зносіны з людзьмі. Днямі мы з калегамі схадзілі на тэатральную пастаноўку. Мае любімыя хлопчыкі, два ўнукі, радуюць мяне штодня. Вячэры з сябрамі падымаюць настрой.

Што вы робіце доўгімі восеньскімі вечарамі?А калі падаецца, што навокал надта шэра, то мне дастаткова раскласці і глядзець на аранжавыя і жоўтыя цытрусавыя. Яркія фарбы і вітамінны смак не даюць забыцца пра тое, што ўсё будзе добра. Восеньскі настрой хутка скончыцца, горад упрыгожыцца да Новага года, і мы будзем жыць у чаканні свята і цуду.

    Андрэй Ястрабаў, рэдактар службы навін тэлерадыёкампаніі "Магілёў":

— Вечарамі імкнуся навярстаць тое, чаго не хапае ў працоўным жыцці. Увесь дзень на працы бегатня і шмат, нават лішак, службовай інфармацыі. Таму пасля імкнуся да стасункаў са сваякамі і сябрамі, хоць часта гэта не асабістыя сустрэчы і запрашэнні ў госці, а размовы праз "скайп".

У такую пару я люблю глядзець добрыя кінастужкі. Не з тэлевізійнай праграмы, але ўзятыя з інтэрнэту. Сучаснае еўрапейскае кіно, што-небудзь пра сэнс чалавечага жыцця. Мне цікавіць і творчасць беларускіх аўтараў, напрыклад, Андрэя Курэйчыка.

Мне восеньскія і зімовыя вечары не ў цяжар. Яны даюць магчымасць расслабіцца, нікуды не спяшацца, адцягнуць увагу ад будзённасці, атрымаць прыемныя эмоцыі — нават ад келіха добрага віна за вячэрай.

    Алена Беланожка, пісьменніца, супрацоўніца Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу:

— Я цяпер вечарамі займаюся рукадзеллем. Аднойчы падумала, што я — беларуска, але не маю свайго нацыянальнага касцюма. Што я ў будучыні пакажу сваім дзецям — карцінкі ў кнізе? Таму я зрабіла эскізы святочнага беларускага і вечаровага шляхецкага строяў, а цяпер увасабляю ў жыццё. Я раблю гэта не самастойна, а з дапамогай сваякоў, але сама прышываю паеткі, бісер, розныя ўпрыгажэнні. Я таксама раблю сваімі рукамі ўпрыгажэнні да Новага года і Каляд, мяне цікавяць і розныя смачныя стравы. Жанчына павінна заставацца жанчынай.

Што датычыцца чытання, то цяпер я надаю ўвагу літаратуры спецыяльнай: навуковым даследаванням пра нацыянальную культуру і фальклор. Пакуль ёсць час, трэба гэта зрабіць абавязкова, бо менавіта з фальклору бачны беларускі менталітэт і на гэтым падмурку пісьменнік можа пісаць свае творы. А пішу я цяпер падлеткавую аповесць "Скарб Машэкі", дзе на аснове легенды будзе шмат дзіцячых прыгод.

Запісала Ілона Іванова.

←Вместо P.S.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика