Адкрыюць помнік навукоўцу Андрэю Снядэцкаму

Источник материала:  

Андрэй Снядэцкі.

Пасля рэстаўрацыі адкрыюць помнік вядомаму хіміку, доктару, філосафу і грамадскаму дзеячу Андрэю Снядэцкаму. Знак памяці ўсталююць 30 лістапада на могілках у вёсцы Гароднікі, дзе ў 1838 годзе пахаваны навуковец.

Андрэй Снядэцкі быў доктарам медыцыны ў Віленскім універсітэце, а таксама стаў аўтарам першага падручніка па хіміі на польскай мове. Мерапрыемствы, прысвечаныя памяці знанага земляка, пройдуць у Кальчунскай сярэдняй школе.

Пра гэта паведаміла кіраўніца школьнага гуртка “Сябры музейнай справы” Таццяна Іёніс. У першы дзень у школе выступяць рэстаўратары, якія працавалі над аднаўленнем помніка. Таксама ў госці чакаюць і прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы.

Аддзел інфармацыі.

←Поступить в суворовское училище в Беларуси стало сложнее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика