У Вілейцы новы галоўны доктар

Источник материала:  

Ад пачатку лістапада ў цэнтральнай раённай бальніцы галоўным доктарам працуе Ігар Спільнічэнка.

Да яго гэтую пасаду займаў Ігар Статкевіч. Апошнія чатыры гады Ігар Спільнічэнка быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

– Безумоўна, я рады вярнуцца да працы ў бальніцы, – дзеліцца галоўны доктар Ігар Спільнічэнка. – Гэта мая спецыяльнасць, тое, чым я займаўся ўсё жыццё. Ужо ёсць планы па яе добраўпарадкаванні. У наступным годзе плануем зрабіць рамонт тэрапеўтычнага корпуса бальніцы. Аднак самым важным для нас застаецца захаванне і ўмацаванне здароўя людзей. Тым не менш, ёсць і пэўныя складанасці. Будзем працаваць над тым, каб было проста патрапіць на прыём да доктара. Цяпер асабліва патрэбныя тэрапеўты, таму пачнём больш цесна супрацоўнічаць з ВНУ. У гэтым навучальным годзе я хачу папрысутнічаць на размеркаванні студэнтаў. Каб маладым дактарам хацелася ў нас працаваць, планую звярнуцца ў райвыканкам па дапамогу аб забеспячэнні маладых жыллём.

Даведка “РГ”. Ігар Спільнічэнка. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Слуцку. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці доктар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг і доктар-арганізатар аховы здароўя. Працаваў анестэзіёлагам-рэаніматолагам у Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, намеснікам галоўнага доктара Слуцкага тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна, галоўным доктарам Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Настасся РОЎДА.
Фота vialejka.org

←З Польшчы дэпартавалі беларусак-гастарбайтарак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика