СНІД працягвае забіваць

Источник материала:  

Ад 26 па 30 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы пройдзе тыдзень інфармацыйна-прафілактычных ведаў па СНІДу.

Тэматычнае мерапрыемства падтрыхтаванае да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, які адзначаецца 1 снежня. Тыдзень барацьбы са страшнай інфекцыяй пройдзе пад дэвізам “СНІД працягвае забіваць”.

У межах мерапрыемства пройдзе кніжная выстава, дзе будуць прадстаўленыя кніжкі на тэму барацьбы са СНІДам.

Таксама работнікі бібліятэкі правядуць з дзецьмі пачатковых класаў гутарку “Што такое СНІД?” Пра гэта паведаміла работнік бібліятэкі Марыя Свірская.

Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота bymedia.net

←Диалог по урегулированию ситуации в Сирии должен проходить без вмешательства извне - Савиных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика