Бацькоў па месцы жыхарства дзяцей зарэгістраваць можна

Источник материала:  

Наша сям'я займае службовую кватэру. "Лішніх" метраў у ёй няма, але ж плануем забраць да сябе састарэлага хворага свёкра. Ці зможам мы прапісаць яго, каб, прынамсі, паставіць на ўлік у паліклініцы?

В. Б.,  г. Слуцк.

У адпаведнасці з арт. 94 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ЖК), карыстанне службовымі жылымі памяшканнямі вызначаецца правіламі дагавора найму жылога памяшкання, акрамя правілаў, прадугледжаных арт. 58—61, 74—89 вышэйзгаданага кодэкса.

Паводле арт. 57 ЖК, наймальнік жылога памяшкання мае права ў вызначаным парадку з пісьмовай згоды ўсіх членаў сям'і, якія пражываюць з ім, усяліць у занятае ім жылое памяшканне мужа (жонку), дзяцей і бацькоў, іншых сваякоў, а таксама непрацаздольных утрыманцаў і іншых грамадзян.

Палажэннем аб рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства і месцы знаходжання, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 верасня 2007 г. № 413 (далей — Палажэнне), вызначана, што выпадкі абмежавання рэгістрацыі грамадзян (напрыклад, калі пасля рэгістрацыі грамадзяніна забяспечанасць агульнай плошчай у жылым памяшканні стане менш чым 15 кв. метраў на аднаго чалавека) не распаўсюджваюцца на рэгістрацыю, у прыватнасці, бацькоў па месцы жыхарства дзяцей.

Рэгістрацыя грамадзян па месцы жыхарства ажыццяўляецца падраздзяленнямі па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў. Для рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзянін абавязан не пазней чым за адзін месяц з дня прыбыцця на новае месца жыхарства звярнуцца да асобы, адказнай за рэгістрацыю, а пры яе адсутнасці — у орган рэгістрацыі.

Для рэгістрацыі па месцы жыхарства грамадзянін абавязаны падаць заяву аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў вызначанай форме, дакументы, якія сведчаць асобу і з'яўляюцца падставай для рэгістрацыі, а таксама пры неабходнасці і іншыя дакументы, пералічаныя ў п.13 Палажэння.

Калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсяленне грамадзяніна ў жылое памяшканне ажыццяўляецца толькі са згоды паўналетніх членаў яго сям'і, якія маюць права карыстання жылым памяшканнем, то такая згода афармляецца шляхам прастаўлення ў заяве аб рэгістрацыі па месцы жыхарства подпісаў гэтых асоб ці асобным дакументам і сведчыцца асобай, адказнай за рэгістрацыю, а пры яе адсутнасці — службовай асобай органа рэгістрацыі, або ната- рыусам ці іншай службовай асобай, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дадзена права ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.

Віктар САВІЦКІ

←Банки не стоят на месте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика