Новы год святкуем чатыры дні

Источник материала:  

Паводле пастановы Савета Міністраў, працоўны дзень з панядзелка, 24 снежня, пераносіцца на суботу, 22 снежня, а працоўны дзень з панядзелка, 31 снежня, – на суботу, 29 снежня.

У 2013 годзе працоўны дзень пераносіцца з серады, 2 студзеня, на суботу, 5 студзеня, з пятніцы, 10 мая, на суботу, 18 мая 2013 года.

Такім чынам, на каталіцкія Каляды выхадныя складуць тры дні: 23–25 снежня (нядзеля-аўторак). Навагоднія святы – чатыры дні: з 30 снежня да 2 студзеня ўключна (нядзеля-серада). Выхадныя на праваслаўныя Каляды складуць два дні (нядзеля-панядзелак 6 і 7 студзеня).

Арганізацыі маюць права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку.

Аддзел інфармацыі.

Фота tapeciak.net

←Белорусские технологии помогают охранять небо над Ираном и Сирией?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика