На Ашмяншчыне могуць пабудаваць ветрапарк
16.11.2012
—
Новости Общества
![](http://www.21.by/pub/news/2012/11/1353049926386066.jpg)
З праектам аб пабудове ветрапарку ў Ашмянскім раёне выступіць Мінэнерга падчас выставы інвестыцыйных праектаў Беларусі.
Мерапрыемства пройдзе 16 лістапада ў сталічнай “Мінск-Арэне”. Цяпер у Беларусі не існуе ніводнага ветрапарку, ёсць толькі асобныя ветраныя ўстаноўкі. Энергія з іх адразу накіроўваецца ў сетку.
Ашмянскі раён добра падыходзіць для выкарыстання ветраных установак. Гэта вызначылі даследчыкі Мінэнерга падчас вывучэння карты вятроў.
Ветрапарк будзе ўключаны ў базу інвестпраектаў Беларусі.
Аддзел інфармацыі.
Фота activerain.com