Астравец можа пашырыць межы
Астравецкі райвыканкам вынес на абмеркаванне жыхароў пытанне аб змяненні межаў Астраўца.
На працягу паўмесяца жыхары могуць выказваць свае меркаванні. Яны прымаюцца ў пісьмовым выглядзе па адрасе: 231201, горад Астравец, вуліца Карла Маркса, 2. Можна дасылаць меркаванні і ў электронным выглядзе на адрас Астравецкага райвыканкама: ostrovets.grodno-region.by.
Прапануецца:
1. Уключыць у горад вёскі Белькішкі, Кавалі, частку аграгарадка Малі (вуліцы Сасновая, Палявая, Крынічная, Бабанішкі, завулак Крынічны) Астравецкага сельсавета. З Гудагайскага сельсавета плануецца ўключыць вёскі Слабодка, Каменка, часткова вёску Груздаўшчына (да чыгункі).
2. Аб’яднаць Варнянскі і Тракеніцкі сельсаветы з цэнтрам у аграгарадку Варняны.
3. Аб'яднаць Кемелішкаўскі і Падольскі сельсаветы з цэнтрам у аграгарадку Рытань і назваць гэтыя тэрыторыі Рытанскім сельсаветам.
4. Аб'яднаць Міхалішкаўскі і Спондаўскі сельсаветы з цэнтрам у аграгарадку Міхалішкі.
5. Далучыць частку Астравецкага сельсавета (былы сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Дайлідкі", населеныя пункты Ажуройсці, Вялікія Якентаны, Баяры, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Свіршчызна, Субелі, Трокелі, Юзуліна) да Гервяцкага сельсавета.
6. Далучыць частку Астравецкага сельсавета (населеныя пункты Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келейці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Альгіняны, Радзюлі, Філіпаны) да Гудагайскага сельсавета. Цэнтр яго перанесці ў аграгарадок Палушы.
7. Скасаваць Астравецкі сельсавет.
Аддзел інфармацыі.
Фота ostrovets.by