ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Белы дом разгледзіць петыцыю аб незалежнасці Тэхаса

Беламу дому давядзецца разгледзець анлайн-петыцыі аб выхадзе штатаў Тэхас і Луізіяна са складу ЗША. У рамках запушчанай у 2011 годзе праграмы "Wе Thе Реорlе" адміністрацыя Барака Абамы абавязалася адгукацца на любыя грамадскія ініцыятывы, якія збіраюць 25 тысяч подпісаў за 30 дзён, і абедзве сепаратысцкія петыцыі гэты нарматыў ужо выканалі. Аналагічныя ініцыятывы пасля перавыбрання Абамы былі вылучаны і ад імя жыхароў іншых штатаў. Аўтары петыцый выказваюць незадаволенасць палітыкай федэральнага ўрада і просяць мірным шляхам даць іх штатам незалежнасць.

Лондан страціць тытул фінансавага цэнтра

Лондан можа страціць званне найбуйнейшага фінансавага цэнтра ў свеце ў 2012 годзе ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі на рынку працы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Цэнтра даследаванняў эканомікі і бізнэсу. Сёлета, як лічаць аналітыкі, Лондан саступіць першае месца Нью-Ёрку, а ў 2015 годзе брытанская сталіца апусціцца на трэцяе месца, прапусціўшы наперад Ганконг. Змены ў рэйтынгу адбудуцца ў першую чаргу з-за канцэнтрацыі фінансавага бізнэсу на Усходзе, чаму спрыяюць узмацненне жорсткасці рэгулявання ў заходніх краінах, рост падаткаў і недавер грамадства банкірам.

Навукоўцы вызначылі самы шчаслівы час сутак

У ЗША навукоўцы на працягу двух гадоў праводзілі аналіз даных для высвятлення, у які час сутак чалавек адчувае сябе найбольш шчаслівым. У ходзе даследаванняў было вывучана каля 600 паведамленняў у Twіttеr ад 2,5 мільёна карыстальнікаў з больш чым 80 краін свету. У выніку высветлілася, што інтэрнэт-карыстальнікі адчуваюць сябе больш шчаслівымі раніцай, а да вечара іх эмацыйны фон паступова пагаршаецца. Пры гэтым самы добры настрой у людзей характэрны для зімовых месяцаў са снежня па студзень, але шчаслівы перыяд заканчваецца прыкладна 16 студзеня — у трэці панядзелак гэтага месяца, які лічыцца самым дэпрэсіўным днём у годзе. Складаная формула псіхолага з Англіі Кліфа Арнэла ўлічвае непагадзь, святы, якія прайшлі, і ўсведамленне таго, што трэба нейкім чынам планаваць сваю будучыню, і, урэшце, галіцца перад адыходам на працу.

У Швейцарыі прыдумалі кватэру-бурбалку

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙШвейцарская дызайн-студыя распрацавала вялікі празрысты шар, які аўтары пазіцыянуюць як амаль аўтаномную кватэру. Кватэра-бурбалка пад назвай Сосооn-1 мае дыяметр 180 сантыметраў і вагу 97 кілаграмаў. Шар можна прымацаваць да падлогі ў пакоі, падвесіць на дрэва, прымацаваць да будынка і нават змясціць у ваду. У сярэдзіне яго знаходзіцца мяккае "дно", якое пры дапамозе падушак ператвараецца ў канапу ці крэсла. Сосооn-1 можна абсталяваць дадатковымі модулямі, напрыклад, шафкай, скрынямі і міні-кухняй з ракавінай. Для выкарыстання на вуліцы "дом" абсталяваны блокам харчавання, якога хапае на 40 гадзін асвятлення і 30 хвілін гатавання ежы. Мяркуецца, што Сосооn-1 паступіць у продаж сёлета, а яго кошт складзе каля 3000 долараў.

←Этот день в истории 14 ноября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика