На Белым хутка «чырванакніжнік» свісне!

Источник материала:  

Дзякуючы вядучаму навуковаму супрацоўніку навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Анатолю Аляхновічу (на фотаздымку) адбылася цікавая і вельмі важная прыродаахоўная акцыя: упершыню ў Беларусі прайшло "перасяленне" прадстаўніка фаўны з ліку "чырванакніжнікаў" — шыракапалага рака. Гэты спецыяліст уласнаручна адлавіў каля трох соцень асобін ракаў і перавёз у Глыбоцкі раён, каб захаваць і памножыць унікальную папуляцыю нашага жывёльнага свету. І таму ёсць надзея, што на Зямлі не знікне яшчэ адзін від.

Гэты спецыяліст уласнаручна адлавіў каля трох соцень асобін ракаў і перавёз у Глыбоцкі раён, каб захаваць і памножыць унікальную папуляцыю нашага жывёльнага свету. І таму ёсць надзея, што на Зямлі не знікне яшчэ адзін від.

На Белым хутка «чырванакніжнік» свісне!

Месцам адлову ракаў-"чырванакніжнікаў" стаў адзін са штучных вадаёмаў Маладзечанскага раёна. А месцам іх новай "дыслакацыі" — Глыбоцкі. Незвычайнае перасяленне выклікана неабходнасцю захавання папуляцыі гэтага віду беларускай фаўны, бо ён знаходзіцца на мяжы знікнення. Яшчэ ў 1981 годзе беларускія навукоўцы-заолагі забілі трывогу і дамагліся, каб прадстаўнік дзесяціногіх быў занесены ў Чырвоную кнігу. Але адна справа — захаваць, не менш важная — паспрыяць памнажэнню і рассяленню віду. А таму пры падтрымцы ПРААН/ГЭФ "Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі" ўзнік спецыяльны праект і акцыя пад назвай "Захаваем шыракапалага рака ў Беларусі". Глыбоцкі раён, у якім знаходзіцца 106 азёраў, лепш за іншыя рэгіёны падышоў для гэтага прыродаахоўнага праекта.

На Белым хутка «чырванакніжнік» свісне!

— Глыбоччына была дасканала вывучана падчас даследавання біялагічнай і ландшафтнай біяразнастайнасці, — патлумачыў менеджар праекта Уладзімір Калтуноў. — Вывучаючы флору і фаўну 36 азёр, мы прыйшлі да высновы, што толькі ў адным з іх захавалася папуляцыя шыракапалага рака. Мы выбралі два прыродныя вадаёмы, якія найбольш адпавядаюць неабходным умовам. Гэта возера Белае (адно з чатырох з такой назвай) і Млічына. Перш за ўсё яны бяссцёкавыя, а значыць, не злучаюцца пратокамі і ручаямі з іншымі вадаёмамі і абаронены ад трапляння ў іх розных інфекцый, у тым ліку і ракавай чумы, якая ўжо неаднойчы вынішчала гэтых панцырных насельнікаў.

— Унікальнасць акцыі і ў тым, што ў далейшым папуляцыя глыбоцкага рака можа стаць сапраўдным гадавальнікам для правядзення маштабных праектаў па захаванні рэдкага віду, — паведамілі навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, эксперты гэтага праекта Аркадзь Скуратовіч і Міхаіл Максіменкаў.

Прыродаахоўная акцыя не засталася незаўважанай у раёне, бо ў ёй удзельнічалі мясцовыя дзеці — вучні Псуеўскай і Зябкаўскай школ. Арганізатары праекта, сярод якіх Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, лічаць, што дзеці будуць не толькі ганарыцца тым, што далучыліся да вельмі важнай справы захавання навакольнага асяроддзя. У будучым юныя памочнікі самі стануць добрымі захавальнікамі і сапраўднымі абаронцамі матухны-прыроды.

  Нават старшыня райвыканкама Алег Морхат на некалькі гадзін адклаў усе важныя справы і прыехаў на бераг Белага возера. Кіраўнік раёна лічыць, што Глыбоччыне выпалі адначасова і адказная, і ганаровая місіі. Дасць Бог, з гэтых азёр пойдзе аднаўленне папуляцыі рака ў Беларусі. Хіба не падстава для гонару? А тыя, хто будзе наведвацца сюды адпачыць, уважліва пазнаёмяцца з інфармацыяй на ўсталяваных спецыяльных стэндах і далучацца да тых, хто пакідае пасля сябе чысціню і парадак, як гэта робіцца ва ўсім цывілізаваным свеце.

Адзін з удзельнікаў акцыі на Белым і Млічыне, бадай, лепшы знаўца тутэйшых прыродных багаццяў — начальнік глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксей Протас заўважыў, што, нягледзячы на аддаленасць возера ад райцэнтра (а гэта добрая паўсотня кіламетраў), яно заўсёды ў полі зроку інспекцыі. Аляксей Віктаравіч запэўніў, што цяпер рэйды будуць адбывацца штодня. Бо ахвотных пераступіць межы закона, на жаль, яшчэ хапае.

Цікава і крыху нечакана атрымалася: начальнік інспекцыі і хлопчык, з якім разам выпускалі першых ракаў, аказаліся цёзкамі (і першы, і другі — Аляксей). Своеасаблівая эстафета пераемнасці пакаленняў.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

←Кого фильтрует фильтр?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика