Дзяды ў Лошыцы скончыліся скандалам

Источник материала:  
04.11.2012 15:50 — Новости Общества

Дзяды ў Лошыцы скончыліся скандалам

           


Дзяды ў Лошыцы скончыліся скандалам
У часе дазволенага ўладамі мітынгу прадстаўнікі КХП-БНФ абвясцілі гісторыка “персонай нон-грата ў Купаратах”.

На мітынгу ў Лошыцкім яры выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазьняка. У ім коратка распавядалася пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана не менш за 10 тысяч беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаванні людзей. У лісце Зянон Пазьняк правёў паралель з сённяшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КДБ — пераемнікі традыцыяў НКУС.

Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не з’яўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузняцова, які як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расіі, а пасля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарабіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца.

Партыя КХП-БНФ такім чынам абвяшчае Кузняцова персонай нон-грата ў Курапатах.

Іншых эксцэсаў у часе акцыі не было. Удзельнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічы, перадае Радыё Свабода.
 

←Белорусские эксперты обсудят перспективы инновационного бизнеса в ЕЭП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика