Суседзі: "Супрацоўніка КДБ Казака знайшлі забітым"
02.11.2012 18:05
—
Новости Общества
Суседзі: "Супрацоўніка КДБ Казака знайшлі забітым"
Супрацоўніка КДБ Аляксандра Казака знайшлі забітым. Пра гэта распавядаюць яго суседзі, сябры каапэратыву індывідуальных забудоўшчыкаў "Пэйзаж" непадалёк ад Ждановічаў. Тут ён атрымаў добры ўчастак і пабудаваў дом сярэдняга кошту, абнёс агароджай.
Здарыўся інцыдэнт у кастрычніку. Сябры "Пэйзажу" не выключаюць, што гэта магла быць помста. Адзін з суседзяў распавёў на ўмовах ананімнасьці карэспандэнту "Свабоды":
"Крымінальнай справы па факце забойства чалавека, якога вы называлі, Сьледчым камітэтам не распачыналася"
Прадстаўніца СК Юлія Ганчарова
У КДБ надалей пераконваюць, што ўсё гэта "ілжывы правакацыйны ўкід". Начальнік цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч заявіў карэспандэнту "Свабоды":
"Тое, што я ўчора сказаў, я больш нічога не скажу. Я сказаў усё, ня больш за тое. Я выказаў тую думку, якую хацеў данесьці. Больш я нічога не скажу".
У Сьледчым камітэце патлумачылі, што крымінальную справу не заводзілі. Прадстаўніца прэс-службы Юля Ганчарова сказала: "Крымінальнай справы па факце забойства чалавека, якога вы называлі, Сьледчым камітэтам не распачыналася. Я бачыла гэты інфармацыйны паток. Але дакладна, крымінальнай справы ў нас няма. Чуткі мы не камэнтуем".

"Ён прыехаў вечарам начаваць. Сям’я пераважна жыве ў горадзе. Прыехаў вечарам адзін на машыне. Ну, і жонка пачала тэлефанаваць, а ён не адказваў. Яна раніцай прыехала, абшукала ўвесь дом — дома няма. Машына стаіць на месцы. Потым яна пачала тэлефанаваць на яго мабільны тэлефон. А там у нас менскі лесапарк, зусім блізка ад яго дома, агароджа і лес. Яна тэлефанавала, хадзіла і пачула яго тэлефон. Яна пабегла на гук тэлефона і знайшла мужа мёртвым. Натуральна, заявіла ў міліцыю. Прыехала многа машын розных, хуткая дапамога, міліцыя, сьледчыя. Хадзілі па суседзях, пыталіся — можа, стрэл чулі, можа, нешта заўважылі".
Аляксандра Казака пахавалі на могілках у Тарасаве. Пры гэтым ніякіх паведамленьняў пра гэты выпадак не было. Суседзі мяркуюць, што ён быў палкоўнікам КДБ. На яго візытоўцы напісана: "КДБ Рэспублікі Беларусь, вуліца Інтэрнацыянальная 29а, Менск, Упраўленьне па горадзе Менску і Менскай вобласьці. Начальнік Менскага міжрайаддзелу". Апошнім часам хадзілі чуткі, што яго пераводзілі на іншую працу, але ён нібыта адмовіўся. Казаў, што ў адпачынку.

"Вядома тое, што ён быў застрэлены з ружжа. Выпадак надзвычайны. Малады, 47 гадоў яму было. Абыходлівы, уважлівы, ветлівы, культурны, абаяльны, гаваркі. І ўсе былі ў вялікім жаху, зьдзіўленьне было, што магло здарыцца з такім чалавекам. Што паказала ўскрыцьцё, таксама мне невядома. Я думаю, што і нікому невядома. Карацей, я больш нічога ня ведаю. Для ўсіх гэта было вельмі нечаканым. Там вельмі злы сабака, ён брэша. Немагчыма ціха падыйсьці. Усе зьдзіўляліся, як магло так быць? І чаму ня дома, чаму не ў двары,чаму пайшоў у лес? Чаму весьніцы была адчыненыя? І суседзі нічога ня ведалі".
Бліжэйшыя суседзі Казакоў па "Пэйзажу" — Ліпені. У іх весьніцы за тры мэтры ад Казаковых. З гаспадаром пагутарыць не ўдалося, ён быў на працы. А гаспадыня так сказала праз тэлефон:
"А што вы ў мужа спытаеце? Мы нічога ня ведаем. Гэта вы толькі ў сьледчыя органы можаце патэлефанаваць".
Карэспандэнт: "Дык што, яго забілі там?"
Гаспадыня: "Чаго гэта яго забілі? Ён застрэліўся сам. Усе падрабязнасьці вы можаце здабыць у сьледчых органах. Ніхто нічога ня ведае".
Карэспандэнт: "А калі гэта здарылася?"
Гаспадыня: "У кастрычніку было".
Карэспандэнт: "Гэта ў лесе яго знайшлі?"
Гаспадыня: "Так".
Карэспандэнт: "А цяпер там ніхто не жыве ў гэтым доме?"
Гаспадыня: "У яго ж ёсьць жонка, дзеці. Ведаеце, гэта ж раней было — суседзі адзін аднаго ведаюць, гутараць. Мы практычна ня гутарым. Мы сядзім кожны за сваім плотам. Таму такія рэчы — я ня ведаю, а муж тым больш ня ведае, яго тут і не было. Усё астатняе вы пытайцеся ў сьледчых органах".