Айцец Сяргей Стасевіч: "Дзяды- час яднання з продкамі і паміж сабой"

Источник материала:  
02.11.2012 15:34 — Новости Общества

Айцец Сяргей Стасевіч: “Дзяды— час яднання з продкамі і паміж сабой”

           


Айцец Сяргей Стасевіч: "Дзяды- час яднання з продкамі і паміж сабой"
2 лicтапада ў Беларусi адзначаюць адно з найбольш аўтэнтычных нацыянальных свят, якое сваiмi каранямi сягае дахрысцiянскай мiнуўшчыны: Дзяды. Як паганская традыцыя спалучаецца з праваслаўнай ды каталіцкай? Пра гэта "Тут і цяпер" распавёў святар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Англіі айцец Сяргей Стасевіч.

— Спрадвеку ў гэтыя восеньскія дні беларусы ўшаноўваюць памяць продкаў, — кажа айцец Сяргей Стасевіч. — Разам з паганскім культам нябожчыкаў у нашу традыцыйную культуру ўпляліся хрысціянскія абрады, вераванні і звычаі, трансфармаваўшы яе. Сёння, дзякуючы бурлівай гісторыі нашай краіны канца 1980-х – пачатку 1990-х, а менавіта першым Дзядам у Курапатах, яно набыло яшчэ і новы сэнс — памінанне ахвяр камуністычнага рэжыму — і стала адным з сімвалаў змагання за незалежнасць Беларусі. Дзень памяці продкаў, 2 лістапада, для нас, беларусаў (незалежна ад веравызнання — гэта сапраўдны дзень нацынальнага яднання. Нагадаю: Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў гэта ў 1991 годзе, зрабіўшы яго дзяржаўным святам.

У календары Каталіцкай царквы Лацінскага абраду 1 лістапада — дзень Усіх Святых (успамін пераасвячэння Рымскага храма Пантэон у хрысціянскую царкву), а 2 лістапада — успамін душ усіх памерлых. "Калі цягам жыцця нашы продкі не заслужылі адразу ўвайсці ў рай, то нейкі час яны знаходзяцца ў пераходным стане паміж пеклам і небам, вызваліцца адкуль могуць пры дапамозе малітваў тых, хто яшчэ жыве на зямлі. Паколькі беларусы ўніяты шанавалі таксама найважнейшыя святы Лацінскай Царквы, гэтая традыцыя замацавалася і ў іх, а таксама, пасля ліквідацыі ўніяцтва і пераводу ўсіх беларусаў у расійскае праваслаўе ў 19 стагоддзі, перайшла да іх нашчадкаў — сённяшніх праваслаўных. Так званая Змітраўская бацькоўская субота (напярэдадні дня св. Змітра Салунскага 26 кастрычніка, паводле старога стылю) гістарычна не звязана з нашымі восеньскімі Дзядамі. Гэты расійскі звычай малітоўнага ўспаміну палеглых вояў, які заснаваў маскоўскі князь Дзмітры Данской пасля бітвы на Куліковым полі ў 1380 годзе прыйшоў да нас тады ж.

Так сталася, што гэтая субота выпадае ў час восеньскіх Дзядоў, таму ў свядомасці праваслаўных беларусаў знітавалася з імі. У гэтым годзе Змітраўская субота паводле новага стылю выпадае акурат на наступны дзень пасля Дзядоў у каталікоў і ўніятаў — на 3 лістапада.

←Вопрос о применении амнистии рассмотрен в отношении почти 14 тысяч осужденных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика