Адкрылася першая прыватная беларускамоўная школа футбола

Источник материала:  

Ашмянскія школьнікі атрымалі магчымасць займацца футболам. У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы. Першыя заняткі ў ёй пачнуцца ўжо сёння.

Школа адчынілася дзякуючы намаганням Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола”, Ашмянскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Кушнера.

– Ідэя адкрыцця школы ўзнікла ў верасні гэтага года, – кажа яе заснавальнік Аляксандр Кушнер. – У рэгіёне шмат ахвотных дзяцей, таксама сваю ролю адыграла жаданне бацькоў і падтрымка мясцовых уладаў.

Асаблівасцю школы будзе не толькі тое, што ўстанова – першая прыватная футбольная школа рэгіёна. Да таго ж яна будзе беларускамоўнай.

– Заняткі і трэніроўкі ў школе будуць праходзіць на беларускай мове, – дадае спадар Аляксандр. – Не думаю, што для дзяцей гэта будзе складана: усё ж у школе яны вывучаюць беларускую. Вядома, ёсць спецыфічная спартыўная тэрміналогія, якая па-беларуску і па-руску гучыць па-рознаму.

Але паступова да гэтага прыстасуемся. Акрамя таго, бацькі таксама падтрымалі навучанне на беларускай мове.

Больш падрабязна пра новую школу чытайце ў газеце ці пазней на сайце.

Дырэктар дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў Ігар Цаплюк.


Кіраўнік Ашмянскага РВК Юры Адамчык.


Генеральны дырэктар АБФФ Андрэй Сідарэня.


Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота забяспечана Аляксандрам КУШНЕРАМ.

←Сильные дожди ожидаются в начале будущей недели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика