Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Источник материала:  
01.11.2012 19:07 — Новости Общества

Рабочыя “Лідсельмаша” незадаволены ўмовамі працы

           


Рабочыя завода “Лідсельмаш” у Лідзе незадаволены ўмовамі працы. Па іх словах, абсталяванне працоўных месцаў і ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, разыходзяцца з патрабаваннямі правілаў тэхнікі бяспекі, а часам нясуць пагрозу іх здароўю і нават жыццю.

Яны адзначаюць, што асноўная маса рабочых запужана і пад пагрозай страты працы не вырашаецца змагацца з завадскім кіраўніцтвам за права на годныя ўмовы на працоўных месцах:

- Выцяжак няма, асвятленне дрэннае, перакуры адмянілі. Умовы дрэнныя: брудна, холадна. Але пакуль усе маўчаць, бо запалохваюць іх.

Кіраўніцтва прадпрыемства, у сваю чаргу, адмаўляе скаргі рабочых і запэўнівае, што правіла тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве не парушаюцца і скаргі рабочых – гэта іх уласныя выдумкі. А між тым на пачатку жніўня бягучага года на заводзе “Лідсельмаш” быў зафіксаваны няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў рабочы гэтага прадпрыемства.

Фотаздымкі, зробленыя рабочымі завода на фотакамеру мабільнага тэлефона:  

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Дзюры ў сцяне

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы


Загрувашчванне

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы


Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Аголены кабель

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Апарат з аголенай праводкай

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Няскончанае ацяпленне

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Дрэннае асвятленне

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Зварачны апарат з аголенай праводкай у 380 вольт

Рабочыя "Лідсельмаша" незадаволены ўмовамі працы

Цэх фарбавання разам з цэхам зваркі

←Видеть сердцем: репортаж из отделения реабилитации для незрячих

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика