У правільным накірунку
— «Белорусская нива» — газета, якая зменьваецца ў лепшы бок год ад года. Гэта значыць, што калісьці каллектыў абраў правільны накірунак. Сёння «Белорусская нива» мае свой асаблівы твар, у вёсках яе не
проста чытаюць, да яе прыслухоўваюцца, — зазначыў Уладзімір Матусевіч. — Хацелася б падзякаваць калектыву за па-сапраўднаму добрую і якасную працу, асабліва падчас асвячэнне такіх дзяржаўных мерапрыемстваў-фестывалей, як «Дажынкі» і «Зов Полесья». Творчых вам поспехаў!
За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі, значны ўклад у беларускую журналістыку ўзнагароджаны чацвёра супрацоўнікаў «БН». Гэта аглядальнікі рэдакцыі Аляксандр Шаўко і Васіль Гедройц, стылістычны рэдактар Таццяна Петрашкевіч і галоўны бухгалтар Любоў Скарнік. Дарэчы, не ўсім пашансіла адразу атрымаць грамату: Васіль Гедройц, як сапраўдны
журналіст, у такі святочны момант знаходзіўся ў камандзіроўцы. Узнагароду Васіль Расціслававіч атрымаў з рук галоўнага рэдактара «БН» Сяргея Міховіча.
Віншуем калег з высокай узнагародай!
Надзея БУТОВІЧ, «БН»
НА ЗДЫМКАХ: Уладзімір МАТУСЕВІЧ (справа), намеснік міністра інфармацыі Беларусі, уручае Ганаровую грамату Савета Міністраў Беларусі Аляксандру ШАЎКО, аглядальніку рэдакцыі «БН»; ...Таццяне ПЕТРАШКЕВІЧ, стылістычнаму рэдактару «БН»; ...Любові СКАРНІК, галоўнаму бухгалтару «БН»; аглядальніка рэдакцыі Васіля ГЕДРОЙЦА (справа) з узнагародай віншуе Сяргей МІХОВІЧ, галоўны рэдактар «Белорусской нивы».
Фота Алега БЫКАВА, «БН», і Валерыя ХАРЧАНКІ