Кожную дзясятую цяжарную беларуску біў муж
У чацвер, 25 кастрычніка, у Беларусі запрацаваў сайт для дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў сітуацыі дамашняга гвалту.
Сайт знаходзіцца па адрасеhttp://ostanovinasilie.org/.
На гэтым сайце любы можа пакінуць сваё пытанне псіхолагу ці юрысту ананімна, паглядзець, дзе магчыма атрымаць прытулак, даведацца, куды можна звярнуцца па дапамогу.
Сайт прапаноўвае тлумачэнне, што такое гвалт і якімі заканадаўчымі дакументамі рэгулююцца гвалтоўныя дзеянні рознага тыпу.
Паводле дадзеных Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, чатыры з пяці беларусак ва ўзросце 18-60 гадоў падвяргаюцца псіхалагічнаму гвалту ў сям'і, кожная чацвертая – фізічнаму гвалту.
Каля 22% жанчын адчуваюць эканамічны і 13% – сэксуальны гвалт з боку свайго мужа або пастаяннага партнёра. Прычым амаль кожная дзясятая жанчына адчувае на сабе і фізічны, і сэксуальны гвалт дома.
Кожная дзясятая беларуска падвяргалася фізічнаму гвалту з боку мужа ці партнёра падчас цяжарнасці.
Перажыўшы фізічны і сэксуальны гвалт, толькі 6% мужчын і 47% жанчын звяртаюцца па дапамогу.
Не можа не звярнуць на сябе ўвагу той факт, што 22% рэспандэнтаў-мужчын прызналіся, што хоць бы аднойчы падвяргаліся фізічнаму гвалту з боку жонкі або пастаяннай партнёркі; 13% выпрабоўвалі эканамічны, а 6% - сэксуальнага гвалту.
Тым ці іншым формам псіхалагічнага гвалту ў рознай ступені падвяргаюцца па выніках апытання 80% мужчын.