Ці можна яшчэ трапіць на кірмаш?
Калі хтосьці не паспеў набыць усё неабходнае да зімы, то яшчэ ёсць магчымасць наведаць восеньскі кірмаш. Праўда, некаторым давядзецца ехаць у суседні раён.
ВІЛЕЙКА.
Кірмаш на плошчы Леніна адбудзецца на выхадныя – 27 і 28 кастрычніка.
На ім можна будзе набыць гародніну, мяса і іншыя тавары. Кірмаш будзе працаваць ад 9 да 13 гадзін.
АШМЯНЫ.
У Ашмянах кірмашы ладзяцца тры тыдні запар, апошні адбудзецца ў нядзелю, 28 кастрычніка.
Набыць неабходнае можна будзе на вуліцы Першамайскай ад 9 раніцы.
МЯДЗЕЛ.
У Мядзеле кірмашы ладзяцца кожную суботу, таму 27 кастрычніка можна набыць неабходныя сельскагаспадарчыя тавары.
Кірмаш працуе ад 8 раніцы на пляцоўцы каля цэнтральнага рынку.
МАЛАДЗЕЧНА.
Правядзення сельскагаспадарчых кірмашоў у Маладзечне гэтай восенню больш не плануюць. Але аддзел гандлю Маладзечанскага райвыканкама ўдакладняе: калі з’явіцца неабходнасць, то кірмаш арганізуем.
ВАЛОЖЫН. СМАРГОНЬ. АСТРАВЕЦ.
У гэтых гарадах ужо правялі сельскагаспадарчыя кірмашы і больш на гэтую восень іх пакуль не плануюць.
Аддзел інфармацыі.
Фота televid.by