Колькасць відаў падаткаў у Беларусі меншая ў параўнанні з Расіяй і Казахстанам

Источник материала:  
Аб гэтым паведаміла ўчора намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая ў ходзе оnlіnе-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Эла Сяліцкая пералічыла асноўныя падаткі: экалагічны, на дабаўленую вартасць, на прыбытак, на зямлю, на нерухомую маёмасць. Таксама неабходна ўлічваць падатак, які вылічваецца з фізічных асоб — падаходны. "Калі параўнаць нашу падатковую структуру з Расійскай Федэрацыяй, то ў іх гэта лічба складае 13. Разглядаючы Казахстан, то там і таго больш: у іх існуе больш за 20 відаў падатковых плацяжоў", — расказала намеснік міністра.

У мінулым годзе ў Беларусі падатковая структура была такая ж. "Але калі вярнуцца да 2008 года, то можна смела гаварыць, што колькасць падаткаў у нас зменшылася практычна ў 2 разы", — канстатавала яна. Гэта адбылося за кошт адмены збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, прадуктаў харчавання і аграрнай навукі, падатку на набыццё аўтамабільных транспартных сродкаў, а таксама шэрагу мясцовых падаткаў (збораў).

Гаворачы аб велічыні ставак, намеснік міністра падкрэсліла, што беларускія стаўкі даволі канкурэнтаздольныя ў краінах Мытнага саюза. Гэта відаць на прыкладзе некаторых падаткаў. У прыватнасці, стаўка падатку на прыбытак у нас складае 18 працэнтаў, у Расіі і Казахстане — 20 працэнтаў. "Падаходны падатак у нас таксама ніжэйшы", — заўважыла Эла Сяліцкая.

←Они идут тропами Владимира Мулявина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика