Праз 30 гадоў беларус ізноў ляціць у космас
Алег Навіцкі на здымку справа.
Сёння, 23 кастрычніка, у 13.51 будзе дадзены старт.Ураджэнец Беларусі 40-гадовы Алег Навіцкі ўзначаліць асноўны экіпаж, які будзе каля 4 месяцаў працаваць на Міжнароднай касмічнай станцыі. Дагэтуль беларусы там ніколі не кіравалі. У склад экіпажу таксама патрапілі расіянін Яўген Тарэлкін і амерыканец Кевін Форд.
Алег Навіцкі нарадзіўся ў Чэрвені ў Мінскай вобласці. Вучыўся ў Расіі і ў 2006 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. Да ўключэння ў атрад касманаўтаў Навіцкі каля 9 гадоў служыў у расійскіх ваенна-паветраных сілах, ваяваў у Чачні.
Ад апошняга палёту беларуса Уладзіміра Кавалёнка ў космас прайшло ўжо 30 гадоў.
Алег Навіцкі вельмі любіць беларускія песні, спявае іх разам са сваімі расійскімі калегамі. Калі ён прыязжае ў Чэрвень да маці, то без працы не сядзіць: пілуе дровы, абразае яблыні, фарбуе плот. У школе, якую ён скончыў, ужо рыхтуюцца адчыніць музей касманаўтыкі.
Паводле "Еўрарадыё"