Першы снег будзе на гэтым тыдні

Источник материала:  

Пра гэта паведаміў сёння начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, піша "Наша ніва" са спасылкай на БелТА.

Пачынаючы з пятніцы сіноптыкі прагназуюць істотнае пахаладанне. Прычынай будзе арктычнае паветра. У пятніцу часам па краіне чакаецца дождж, які і пяройдзе ў мокры снег. Раніцай і ўначы на большай частцы тэрыторыі краіны ўзмоцніцца вецер, месцамі яго парывы дасягнуць 15–20 метраў.

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Сіноптыкі прагназуюць далейшае паніжэнне тэмпературы.

У выходныя ўначы тэмпература паветра будзе ад нуля да мінус 7 градусаў.

Тэмпература днём складзе ўсяго мінус 2 — плюс 4 градусы. Месцамі па краіне чакаецца мокры снег, уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца.

У сувязі з гэтым сіноптыкі просяць кіроўцаў аўтатранспарту быць вельмі асцярожнымі і выконваць правілы дарожнага руху.

"Наша ніва" паводле БелТА.

←Идешь в гости? Возьми бутылку! Мастер-класс по декупажу на Ребенок.BY

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика