У Курапатах побач з могілкамі расстраляных будуюць забаўляльны комплекс
21.10.2012 12:59
—
Новости Общества
У Курапатах побач з могілкамі расстраляных будуюць забаўляльны комплекс
Побач з Курапатамі дабудоўваецца забаўляльны комплекс. Аграмадны рэстаран, цудоўны дзіцячы гарадок, баня... Ды не простая, а з банкетнай залай...
І ўсё гэта з відам на апошні прытулак безвінна забітых. З відам на лагер смерці.

Курапаты -- лясное ўрочышча на паўночна-ўсходняй мяжы Мінска, дзе выяўлена самае буйное ў сталіцы пахаванне расстраляных у канцы 1930 - пачатку 1940-х гадоў. Гэта страшнае месца, дзе карнікі "самай справядлівай у свеце Савецкай дзяржавы" паставілі знішчэнне людзей на канвеер. Польскія даследчыкі лічаць, што гэта можа быць тое самае месца, дзе пахаваны расстраляныя з так званага "беларускага катынскага спісу".
І вось літаральная побач з гэтай калектыўнай магілай рыхтуецца адчыніць дзверы "Бульбаш-холл". Забаўляльна-рэстаранны комплекс з відам на лагер смерці.

Колькасць ахвяраў, што пакояцца ў Курапатах, даладна не вядомая. Па розных ацэнках, яна можа складаць да 7 тысяч чалавек (па дадзеных, агучаных у свой час Генеральным пракурорам Алегам Бажэлкам), да 30 тысяч чалавек (па дадзеных, агучаных Генеральным пракурорам БССР Генадзем Тарнаўскім), да 100 тысяч чалавек (у адпаведнасці з даведнікам "Беларусь"), да 250 тысяч (па дадзеных прафесара Уроцлаўскага універсітэта Здзіслава Вінніцкага) і больш (па дадзеных брытанскага гісторыка Нормана Дэвіса). Беларуская ўлада не палічыла магчымым пабудаваць тут помнік ці хаця б каплічку, нейкі мемарыяльны знак. Тут стаяць толькі простыя драўляныя крыжы, ўсталяваныя рукамі простых людзей, рукамі тых, хто і сёння не ведае, дзе пакояцца іх бацькі і дзяды, якім не пашчасціла трапіць пад малох крыважэрнай сістэмы.

А літаральна праз дарогу хутка будзе гудзець весялосць. Рэстаран на 400 месцаў, вялікая баня з банкетнай залай, дзіцячы гарадок, асобныя домікі для інтымнага адпачынку... Праект рэалізуе кампанія з назвай "Наша рэстаранная група". Ёй належаць мінскія "Кушавель", "Тусэ", "Дача".
Кампанія даўно анансавала вялікія планы таго, як накорміць і пацешыць Мінск, пашыраючыся на адзін-два рэстараны ў год. Але хто мог падумаць, куды зойдуць гэтыя планы?
Яны ахопліваюць усё новыя нішы рынку. "Кушавель" на праспекце Пераможцаў гэта ўстанова адкрыта арыентаваная на багатых і дарослых, "Тусэ" на Сурганова гэта хутчэй клуб, "Дача" на Лагойскім тракце -- досыць дэмакратычнае, але не таннае кафэ з салёнымі агурочкамі, "Бульбаш-холл" будзе установай для карпаратываў. І вось месца знайшлі...

Ці было б магчымым з'яўленне такой установы ля смаленскага месца растрэлаў -- Катыні? Ці магчыма было б такое ў Баб'ім Яры? Ці прыехаў бы хто ў рэстаран Асвенцыма? Свет гудзеў бы ад абурэння, ад такой праявы нялюдскасці. А ў сучаснай Беларусі можна ўсё. Кампанія, якая актыўна рэкламуе свае магчымасці па арганізацыі суперсвятаў, прыйшла ў Курапаты.

Дарэчы, межы Курапацкага ўрочышча растрэлаў дакладна не вызначаны. Ёсць сведчані, што калі пракладвалі кальцавую дарогу, выкопвалі чалавечыя косткі. Такім чынам, у "Бульбаш-холе" ў прамым сэнсе будуць танчыць на касцях.
Але кампанія ўжо анансуе: "Хутка адкрыццё!" Да навагодніх карпаратываў паспець спяшаюцца.
Фота Ганны Шапуцька