Надзейны сродак

Источник материала:  

— Што так цябе, Яўхім, маркоціць?..

— Ай, во шэф сказаў, мяне скароціць…

А ў хаце дзетак — поўны кут,

нішчымніца градзе, сям’і капут…

Як жыць, як быць — не ведаю, ай-вай…

— Яўхім, а ты на лепшае надзеі не губляй.

Вазьмі, «куку» яму ў руку зрабі,

спакойненька далей рабі…

І будзе і кантракт,

і з чыну ў чын скок: толькі так…

— Кузьма, на што ты падбіваеш?

Няволі ж мне гадкоў на пяць жадаеш…

— Яўхім, нябога,

«зялёныя» нат чорта робяць богам…

— Яно-то… Маеш рацыю, Кузьма,

мне выйсця іншага і сапраўды няма…

Ды ў галаве як дзень, як ноч гудзе:

«зялёных» для «куку» набрацца дзе?..

Антон ПІЛІПЧЫК

←ДЫЯЛОГІ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика