Удзельніку Айчыннай вайны падораць пажарны апавяшчальнік
19.10.2012
—
Новости Общества

Заўтра, 20 кастрычніка, пройдзе акцыя “Моладзь за бяспеку”. Актывісты СШ №11 разам з выратавальнікамі правядуць віктарыны, наведаюць дзіцячы прытулак, удзельніка Айчыннай вайны, якому падораць і ўсталююць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. На рынку будуць раздавацца лістоўкі і праводзіцца інструктажы.
У суботу, 20 кастрычніка, пройдзе акцыя “Моладзь за бяспеку”. Актывісты СШ №11 разам з выратавальнікамі правядуць віктарыны, наведаюць дзіцячы прытулак, удзельніка Айчыннай вайны, якому падораць і ўсталююць аўтаномны пажарны апавяшчальнік. На рынку будуць раздавацца лістоўкі і праводзіцца інструктажы.
У аўторак, 23 кастрычніка, ва ўсіх школах будуць праводзіцца размовы і практычныя заняткі на выпадак, калі раптам здарыцца пажар. Таксама пажарнікі будуць прымаць удзел у правядзенні заняткаў па асновах бяспекі і жыццядзейнасці.
Усе гэтыя мерапрыемствы ў Маладзечанскім раёне праводзяцца ў межах месячніка пажарнай бяспекі.
Марына ЕРМАКОВА, інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела
па надзвычайных сітуацыях.
Фота proektant.by