Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар

Источник материала:  
14.10.2012 20:34 — Новости Общества

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар

           


Славуты блышыны рынак на ўскрайку Ждановічаў" — у аб’ектыве фатографа НН.

"Што цікавіць, малады чалавек?" — пытаецца ў мяне дзядзька сярэдніх гадоў які стаіць ля цэлафанавай плёнкі з раскладзенай на ёй вайсковай атрыбутыкі эпохі СССР. Разумею што трэба пачынаць рабіць нейкія захады па здабычы інфармацыі і кажу: "Таго, што трэба, у вас не бачу". Дзядзька парыруе: "А ты запытай…"

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар


На іншым баку гандлёвага шэрагу зарослы мужык нападітку прапануе купіць кіно на відэакасетах — 10 штук за "дваццатку" аддае.

Такіх "накатаў" на пакупнікоў тут здараецца мала, а на пытанні пра сёе-тое адказваюць неахвотна. Усё ад таго, што канкурэнцыі сярод стракатых "прылаўкаў" на зямлі проста няма — пакупнік свой тавар шукае сам. Законы рынку, канечне, своеасаблівыя…

Гледачоў не любяць — усё ж гандлем людзі займаюцца, нават калі і няма канкурэцыі. Таму мяне адразу тут неўзлюбілі. Гаварыць для друку не жадалі і ў гэтым рэпартажы не будзе ніводнага рэальнага імя. Кожны гандляр "Поля цудаў" сам па сабе і сам за сябе. Законы рынку, законы эканомікі ці дзяржавы пачынаюцца для іх, калі яны выходзяць за плот гэтага кірмаша…

"Поле цудаў" пачынае працу ад 8-й раніцы. На першых аўтобусах з усіх канцоў Мінска пачнаюць з’яжджацца тыя, каму ёсць што прапанаваць.

З прыгарадаў, канечне, едуць на першых электрычках. Цэны раніцай вышэйшыя, чым напрыканцы дня, бо разнастайнасць тавараў вышэйшая. Недзе ад 15-й "Поле цудаў" пачынае згортвацца. Зрэшты,выгандляваць нешта па меньшай цане можна і ў дрэннае надвор’е — рынак пад адкрытым небам.

Кантынгент гандляроў такі ж стракаты, які і тавар што прадаецца тут — цыганы, алкашы, бамжы, таргашы, бабулькі-пенсіянеркі, аматары савецкага аўтапраму, калекцыянеры, хлопцы пасля ўнівера, настальгуючыя па Савецкім Саюзе…

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар


Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар


Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар


Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар


Ёсць і прафесійныя гандляры, якія не жадаюць пераплочваць за арэнду на іншых месцах у Ждановічах і прадаюць тут, бо пакупнікоў на "Полі цудаў" не менш чым на цывільных гандлёвых шэрагах. Але тут, хутчэй, прадаюць не тавар — тут прадаюць эпохі.

Умоўна я вылучыў некалькі: дарэвалюцыйныя артэфакты (у асноўным побытавыя рэчы), даваенныя часы (кнігі, гадзіннікі грошы…), прадметы звязаныя з Другой сусветнай (навідавоку іх, канечне, мала, але дробныя чорныя капачы працуюць і тут), застой і перабудова ў СССР (самая вялікая катэгорыя — ад гузікаў да скрыняў перадач для "Масквічоў"), 90-я (беларукія грошы, кітайскія цацкі, атрыбутыка і г.д.). Падзел умоўны і суб’ектыўны. Але нашае "Поле цудаў" — беднае. Тут не знойдзеш вытанчаных калекцыянераў як у якім-небудзь Парыжы.

Дарэчы, менавіта там падобныя блышыныя рынкі аформіліся ў часы Напалеона. Беларускі блышыны рынак падобны на сход калекцыянераў, якіх жыццё вымусіла заняцца збіраннем патрыманых рэчаў. У ім мала захапляльнай эстэтыкі культурнага збіральніцтва. Тут больш эстэтыкі нястачы, патрэбы ці, калі хочаце, абмежаванасці…

Пасля 15 гадзін дня "Поле цудаў" пачынае хаатычна разбрыдацца… Нехта пакуе свой тавар па машынах, нехта проста складае ў торбы. Ёсць і тыя, хто замыкае тавар у шафы на колах — гэта адаптаваныя пад патрэбы блышынага рынку савецкія хлебныя шафы, і зацягвае ў арандаваныя "ўскладчыну" кантэйнеры.

Бязлюдная пустка, абгароджаная плотам, нагадвае пра тое, што тут працаваў рынак толькі ўтаптанай гравейкай
перамешанай з недапалкамі і смеццем і каменьчыкамі, што раскладзеныя нейкімі крывымі шэрагамі прастакутнікаў. Заўтра імі будуць зноў прыціскаць цэлафан для "прылаўкаў" на зямлі…

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар



Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар


Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар

Беларускае "Поле цудаў": гандляры і іх тавар

←Белорусский депутат рассказал, сколько зарабатывает в парламенте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика