Ці можна жыццё кожнага чалавека назваць каштоўным?

Источник материала:  

Апытанне маладзечанцаў: Ці можна жыццё кожнага чалавека назваць каштоўным?

Тамара Філіпчык, выкладчыца:

 

– Так, кожнае жыццё каштоўнае. Пра тое, добры чалавек ці не, кожны мяркуе па-свойму. Часам людзі робяць дрэнныя рэчы ці нават злачынствы і самі не разумеюць сваіх дзеянняў. З-за гэтага жыццё не губляе каштоўнасці.

Уладзімір Радзівілка, студэнт:

 

– Кожны чалавек мае права жыць. Нават калі ён злачынца, гэтае права нельга ў яго забраць. Ды і ўвогуле, злачынцы сядзяць у турмах ці маюць нейкае іншае пакаранне. Гэтым і адказваюць за свае дзеянні.

Сяргей Валынец, інжынер:

 

– Кожны чалавек – гэта зорка, а таксама носьбіт божага вобраза. На маю думку, не існуе дакладнага крытэрыю, па якім можна вызначыць, каштоўнае жыццё канкрэтнага чалавека ці не. Увогуле, усе мы грэшнікі ў пэўнай ступені.

Дыяна Купрыянюк, студэнтка:

 

– Вядома, кожны чалавек карысны для грамадства. Нават калі ён аступіўся і зрабіў нешта не так, у яго заўсёды ёсць шанец выправіцца. Напрыклад, у наркаманаў ёсць магчымасць наведваць медустановы і вярнуцца да нармальнага жыцця. І так у кожнага, хто зрабіў памылку ў жыцці.

Наталля Кушаль, інжынер:

 

– Мне падаецца, не мы павіны вырашаць, чыё жыццё каштоўнае, а чыё – не. Жыццёвы шлях у кожнага свой, і не нам меркаваць, добра хтосьці яго прайшоў ці не. Цаніць трэба кожнага.

Вадзім Міхасенка, слесар:

 

–  Жыццё кожнага каштоўнае. Нават калі чалавек здзейсніў злачынства, не расстрэльваць жа яго з-за гэтага! Не дзяржава дае жыццё чалавеку, не дзяржаве яго і забіраць.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

←Смяротнае пакаранне: дыскусіі не сціхаюць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика