Прызы — падпісчыкам!

Источник материала:  

Расказаў бы — слоў не маю,

Як "Звязду" маю люблю:

Да радочка днём чытаю

І да ранку з ёю сплю!

Гэтыя вершаваныя радкі разам з карткай на розыгрыш прызоў даслала спадарыня Магілёўчыц з Мінска. Яна ж прызналася, што сама рыфмаваць не мастак — верш прачытала калісь у "Звяздзе", якую выпісвае больш за 20 гадоў і якую чытае менавіта вось так, "да радочка".

Яе картка, як і іншыя, дасланыя ў рэдакцыю, магла аказацца шчаслівай, але...

Розыгрыш прызоў па выніках падпіскі на чацвёрты квартал 2012 года адбыўся ўчора.

Прозвішчы тых, каму пашчасціла — у бліжэйшым нумары газеты. Пакуль жа...

Па традыцыі, лёс звяздоўскіх прызоў вяршыла адмысловая тыражная камісія ў складзе — у тым ліку — інжынера ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП "Белпошта" Таццяны Васільеўны Слабко і загадчыка вытворчага аддзела газеты Аляксандра Анатольевіча Сянько (на здымку)

Прызы — падпісчыкам!

←Самая добрая компания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика