Астраўчане могуць званіць у “101” не толькі з-за пажару
09.10.2012
—
Новости Общества
Ад 1 да 31 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Астраўчане па тэлефоне “101” могуць паведамляць інфармацыю аб дамах, якія выкарыстоўваюцца грамадзянамі без пэўнага месца жыхарства, а таксама пра людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і падвяргаюць небяспецы сябе і навакольных.
Атрыманая інфармацыя будзе старанна аналізавацца, а па кожным канкрэтным факце прымацца неадкладныя меры рэагавання.
Узмоцненыя меры прафілактыкі абумоўленыя надыходам асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду. Месячнік пажарнай бяспекі павінен выпрацаваць меры па папярэджанні пажараў у жылым сектары і павысіць культуру бяспекі домаўладальнікаў.
Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага РАНС.
Фота forum.onliner.by