Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары

Источник материала:  
09.10.2012 09:34 — Новости Общества

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары

  • Павал Каралёў, фота: Анатоль Астапенка, TUT.BY

           


У пачатку кастрычніка ў многіх краінах свету адзначаецца Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам. У Беларусі гэты дзень яшчэ ніколі шырока не адзначаўся. Пачатак быў пакладзены год таму - у Глыбоцкім раёне прайшоў тыдзень цвярозасці. Сёлета 5-7 кастрычніка прайшлі дні цвярозасці ў Мосары.

Вёска Мосар Глыбоцкага раёна была абрана не выпадкова. Многім ужо вядома, што за сваё жыццё тут паспеў зрабіць ксёндз Юозас Булька, які фактычна пераўтварыў Мосар у зону цвярозасці. А тэрыторыя каля касцёла зрабілася своеасаблівым цэнтрам антыалкагольнай працы.

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
Раняшняя прыгажосць Мосара

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары


Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
Самагонныя апараты з музея цвярозасці

На Беларусі праблема алкагалізму ўжо даўно перасягнула маштабы нацыянальнай бяспекі (па падліках Сусветнай арганізацыі здароўя, пры ўжыванні алкаголя больш за 8 літраў на душу насельніцтва ў год пачынаецца працэс дэградацыі нацыі). У нас афіцыйна ўжываецца больш за 12, неафіцыйна - больш за 15 літраў на душу насельніцтва).

Пакуль дзяржава шукае шляхі вырашэння гэтай праблемы (што пакуль не вельмі атрымліваецца), арганізоўваюцца тыя, хто найбольш здольны супрацьстаяць гэтай праблеме - групы самапомачы, якія вядомыя як рух ананімных алкаголікаў, або АА.

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
Экспанаты музея цвярозасці

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары


Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары


Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
Самагонныя апараты з музея цвярозасці

Гэты рух бярэ пачатак з 1935 года са стварэння першай групы АА ў штаце Агаё ў Амерыцы і імгненна распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Цяпер 110 тысяч груп АА працуюць у 180 краінах свету. На Беларусі рух АА існуе з 1990 года, яшчэ мала вядомы, але паступова расце - у нас працуе 68 груп АА. На думку многіх спецыялістаў, гэта лепшы спосаб выбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Дзейнасць іх адбываецца на аснове Праграмы 12 крокаў, своеасаблівай лесвіцы для тых, хто хоча пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. У Мосар прыехалі прадстаўнікі розных груп розных рэгіёнаў Беларусі. Былі нават прадстаўнікі нядаўна ўтворанай групы з жыхароў бліжніх да Мосара вёсак.

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
Здымак удзельнікаў каля алеі цвярозасці

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары


Ужо на пад’ездзе да Мосара здалёк праглядаецца самы вялікі крыж на Беларусі (19 метраў у вышыню).

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
Крыж на пад'ездзе да Мосара. Фота: globus.tut.by

Госці Мосара разам памаліліся аб цвярозасці, пазнаёміліся з музеем этнаграфіі і касцёльным музеем цвярозасці, а таксама наведалі алею цвярозасці, якую яшчэ 5 год назад высадзілі прадстаўнікі розных груп АА з Беларусі, Літвы і Расіі.

Вечназялёныя туі нагадваюць вечнасць ідэі цвярозага і здаровага жыцця, прыцягальнасць такой ідэі сярод людзей. Каменні, якія размешчаны побач, сімвалізуюць цвёрдасць духу і скіраванасці, якую павінен мець чалавек, калі хоча кінуць піць. Цытаты ўздоўж  алеі паказваюць, што яшчэ з даўніх часоў п’янства разглядалася як найбольшае зло, якое чыніць чалавек сам сабе.

Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары


Сусветны дзень цвярозасці адзначылі ў Мосары
У Мосары ёсць нават своеасаблівы Ноеў каўчэг

У гэты дзень у Мосары прэзентавалі “Сінюю кнігу беларускага алкаголіка” Антона Кулона, а пісьменнік Васіль Якавенка прадставіў сваю трылогію “Пакутны век” і некаторыя іншыя кніжкі.

Сам Мосар стаў сведчаннем таго, як змяняецца жыццё чалавека, які жыве без алкаголю. Уражвае прыгажосць месца, ахайнасць, асаблівую цікавасць выклікае зроблены тут дэндралагічны парк, збудаваныя капліцы, ферма і інш. Дзякуючы касцёльным і мясцовым уладам тут і зараз падтрымліваецца ідэя цвярозасці. 

Але чаму толькі тут?

←Мировая экономика будет ослабевать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика