Галандцы патрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

Источник материала:  

У пяці гарадах Галандыі на чыгуначных вакзалах і станцыях метро адначасова з’явіліся мяхі для трупаў. У мяхах, натуральна, былі жывыя людзі. Флэш-мобы доўжыліся ад 10 да 30 хвілін і праводзіліся ў часы пік, калі галандцы накіроўваліся на работу. 

Флэш-мобы праводзіліся ў рамках кампаніі “Вярніце цела” (“Give the Body Back”), якую ладзіць Любоў Кавалёва сумесна з Беларускім вольным тэатрам.  Любоў патрабуе вярнуць ёй цела расстралянага сына Уладзіслава Кавалёва.

Акцыю арганізавалі напярэдадні прэм’еры новага спектакля “Тrash Cuisine” вольнага тэатра, якая адбудзецца ў пятніцу ў Каралеўскім тэатры Амстэрдама на фестывалі “Прадстаўляючы Еўропу”  (“Imagining Europe”), які арганізаваў Еўрапейскі культурны фонд.

Сведкаў флэш-моба запрасілі на прэм’еру, яны падпісаліся пад петыцыяй Любові Кавалёвай на www.change.org/bodyback

 

 

←С пожара на нефтеперерабатывающем заводе в Саратове госпитализированы 5 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика