Чаму турысты вязуць ад нас так мала сувеніраў?
02.10.2012 15:04
—
Новости Общества
Чаму турысты вязуць ад нас так мала сувеніраў?
У Парыжы, ля сабора Парыжскай Божай Маці, ля Эйфелевай вежы, каля Луўра, — ды кругом, дзе ходзяць турысты, нязменна круцяцца цемнаскурыя гандляры з прымітыўнай копіяй Эйфелевай вежы розных памераў, выкананай з незразумелага матэрыялу невядома дзе. Свой тавар яны не саромеюцца рэкламаваць настойліва і навязліва. І амаль ніводзін турыст не ўтрымліваецца ад спакусы ўзяць дзясятак такіх бірулек за тры еўра — на ўспамін. У колькі мільёнаў еўра выліваецца такі абарот, наўрад ці хто лічыў. Але ўрэшце ўсе яны асядаюць у краіне на карысць французскай эканоміцы.
Затое ў Белавежскай пушчы — брэндавым турыстычным аб'екце нашай краіны — турыст за наведванне пакідае на сувеніры ў сярэднім... 2360 рублёў. Разам з начальнікам упраўлення камітэта дзяржкантролю Ганнай Грыгор'евай мы наведалі Брэсцкую фабрыку сувеніраў "Славянка", каб на месцы даведацца, як вытворцы задавальняюць попыт на сувенірную прадукцыю.
У савецкія часы на прадпрыемстве працавала дзве тысячы чалавек. І брэсцкія матрошкі, а таксама драўляныя шкатулкі з саламянай інкрустацыяй, добра прадаваліся як на тэрыторыі вялікай краіны, так і за яе межамі. Потым для фабрыкі надышлі не лепшыя часы. Сёння калектыў яе складае 120 чалавек. Работа цяжкая, зарплата невысокая. Але апошнім часам, як адзначаюць тут, "з'явілася надзея", — прадпрыемства ўпершыню за многія гады спрацавала з прыбыткам.
У святая святых "Славянкі" — дэманстрацыйнай зале — захоўваецца да 10 тысяч узораў прадукцыі, распрацоўкі ўласных мастакоў і дызайнераў. Вось дзе сапраўдная прыгажосць! Таму першае пытанне, гатовае сарвацца з вуснаў любога наведніка залы: "Чаму гэтага няма ў крамах?" Аказваецца, не ўсё так проста. Па сваёй магутнасці фабрыка можа выпускаць да 300 вырабаў за год. І ў першую чаргу тут робяць тое, на што ёсць заказы гандлёвых ці іншых арганізацый. Драўляныя матрошкі — па-ранейшаму запатрабаваны тавар.
Звярнулі на сябе ўвагу ў памянёнай зале арыгінальныя драўляныя талерачкі з выявай розных насельнікаў Белавежскай пушчы. Яны выглядаюць стыльна і элегантна за кошт разнога малюнка, і цана прымальная. Але, як патлумачылі нам, пакуль у продажы іх няма. Сувеніры знаходзяцца ў рабоце. Ну а калі партыя вырабляецца, значыць, неўзабаве талеркі з'явяцца ў тых жа кіёсках і крамах пушчы.
Сама ж крама фабрыкі прапануе даволі шмат разнастайнай прадукцыі. Праўда, упор зроблены на дарагія рэчы ручной (або з элементамі ручной) работы. Так, выразаны з дрэва мядзведзь, якому, відаць, для прыцягнення ўвагі "далі" ў лапы пляшку ад гарэлкі, каштуе амаль два з паловай мільёны рублёў, а зубр — амаль паўтара мільёна... Можна выбраць даволі прыгожыя шкатулкі ад 68 000 рублёў. А вось і сапраўдная знаходка: шпакоўня з выявай будучага гаспадара "апартаментаў" — усяго за 38 000 рублёў. Ёсць і двух'ярусныя размаляваныя дамкі для птушак. І тут даводзіцца пашкадаваць, што крама знаходзіцца далекавата ад цэнтра горада, у раёне, дзе мала бывае турыстаў.
Брэсцкая крэпасць — самы галоўны турыстычны аб'ект нашага горада — мае адзін прыватны сувенірны кіёск у памяшканні музея абароны крэпасці. Талеркі, магніты, друкаваная прадукцыя, — тавары двух дзясяткаў фірмаў нашай краіны, паводле слоў прадаўца. Але не сказаць, каб нешта было вельмі цікавае, кідалася ў вочы, што падкрэсліла б адметнасць нашай краіны ў вачах замежнага турыста пасля яго вяртання дамоў...
Менавіта такой прадукцыі, якая б адлюстроўвала адметнасць, беларускі стыль, несла ў сабе пэўны эксклюзіў, і не хапае ў крамах турыстычных аб'ектаў, у бойкіх месцах горада. Яшчэ колькі гадоў таму ля Камянецкай вежы сядзелі месцічы і прадавалі драўляныя лыжкі, бірулькі, іншыя сувеніры. Цяпер гандляры паяўляюцца эпізадычна, і часцей прадаюць не свой тавар — відаць, што пасярэднікі. Белавежская пушча прапануе рамеснікам прадаваць свае вырабы выключна праз кіёскі нацыянальнага парку, і іншага варыянту няма... Людзі і хацелі б рабіць гэта самі. Так было б выгадна і пакупнікам, і самім майстрам. Але тут узнікаюць цяжкасці. У выніку турыст набывае вельмі мала сувеніраў, пакідае на гэта мізэрную суму, агучаную ў пачатку артыкула.
Але ў нас ёсць нямала цікавых майстроў, у розных мясцовасцях яны вырабляюць самую разнастайную прадукцыю. З адной толькі саломкі сапраўдныя дзівосы робяць! Ёсць цікавыя напрацоўкі з керамікі. На абласных дажынках школьнікі з Белаазёрска прадэманстравалі цэлы шэраг гліняных вырабаў свайго гуртка. На тых жа "Мотальскіх прысмаках", іншых падобных фэстах разгортваюцца цэлыя гарады майстроў. Як зрабіць, каб такія вырабы турысты павезлі з сабой за мяжу? Для гэтага, відаць, патрэбны нейкія прынцыповыя рашэнні мясцовай улады. Нічога не будзе дрэннага, калі больш людзей пакінуць на памяць аб наведванні беларускага горада ці пасёлка нейкую арыгінальную рэч. І нам выгадна, і гасцям прыемна.