Сяргей Дубавец: "Мы жывем у спыненым часе"

Источник материала:  
01.10.2012 11:05 — Новости Общества

Сяргей Дубавец: “Мы жывем у спыненым часе”

  • Глеб Лабадзенка, фота і відэа прадставіў Сяргей Дубавец, TUT.BY

           


Сяргей Дубавец: "Мы жывем у спыненым часе"
Цыкл публічных лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і свету”) – праект Лятучага Універсітэта, накіраваны на фармаванне аўтарытэтаў нацыянальнага масштабу, на прыцягненне выбітных дзеячоў культуры, навукоўцаў, даследчыкаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячоў да інтэлектуальнага дыялогу па найбольш актуальных пытаннях развіцця Беларусі. Лекцыя Сяргея Дубаўца адкрывае другі сезон. За мінулы год адбылося паўтара дзясятка лекцый, слухачы якіх мелі ўдачу паслухаць Сяргея Харэўскага, Ігара Бабкова, Уладзіміра Мацкевіча, Юлію Чарняўскую, Андрэя Кудзіненку, Міхала Анемпадыстава, Генадзя Сагановіча ды многіх іншых.

“Жыццё ў спыненым часе” – так называецца публічная лекцыя літаратара, журналіста і мысляра Сяргея Дубаўца з цыклу “Urbi et Orbi”. Лекцыя адбудзецца 5 кастрычніка (пятніца), у 18.30, у Галерэі "Ў" (пр-т Незалежнасці, 37а) Уваход вольны! 
 
Сяргей Дубавец – чалавек, які ў 1991-м годзе адрадзіў легендарную газету “Наша Ніва” і быў яе рэдактарам да 2000 года. Чалавек, які ўдзельнічаў у стварэнні легендарнай “Беларускай Майстроўні” – галоўным асяродку беларушчыны ў Мінску пачатку 1980-х. Чалавек, які напісаў шэраг эсэ і кніг, якія сталі культавымі ў нацыянальным асяродку. З пачатку 1990-х Дубавец жыве ў Вільні – але ўвесь час бывае ў Беларусі. Цяпер працуе на “Радыё Свабода” ў Празе. Лекцыя 5 кастрычніка – пра тое, чаму “нічога не адбываецца”, пра біяграфіі людзей, якія складаюць нашу гісторыю, пра “Беларускую Майстроўню”. Рэдкая магчымасць паслухаць Сяргея Дубаўца ў Мінску.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Яндекс.Метрика